Фізічная сістэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фізічная сістэма — аб'ект фізічных даследаванняў. Інакш кажучы, гэта нейкае мноства ўзаемазвязаных элементаў, якое аддзелена ад навакольнага асяроддзя і ўзаемадзейнічае з ім, як цэлае[1]. Пры гэтым пад элементамі разумеюць фізічныя целы ці іншыя фізічныя сістэмы. Узаемадзеянне фізічнай сістэмы з наваколлем, а таксама сувязь паміж яе складнікамі ажыццяўляецца з дапамогаю фундаментальных фізічных узаемадзеянняў (гравітацыя, электрамагнітнае ўзаемадзеянне, моцнае ўзаемадзеянне, слабае ўзаемадзеянне), ці ўзаемадзеянняў, якія зводзяцца да фундаментальных (трэнне, пругкасць, вага і інш.). Вылучэнне канкрэтнай сістэмы з наваколля залежыць ад канкрэтных мэт і задач даследавання.

Прыклады фізічных сістэм: атам, атамнае ядро, галактыка, ідэальны газ, вагальны контур, матэматычны маятнік, Сонечная сістэма, цвёрдае цела, і пад.

Віды фізічных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Разглядаючы замкнёныя фізічныя сістэмы, часта дапускаюць, што сістэма нейкім чынам можа быць звязана з навакольным асяроддзем. Напрыклад, мяркуецца, што на замкнутую сістэму не дзейнічаюць знешнія сілы і моманты сіл (ці іх раўнадзейная сіла роўная нулю), г. зн. няма абмену механічнаю энергіяй, але дапускаецца наяўнасць цеплаабмену з асяроддзем[3]. Ізаляваная тэрмадынамічная сістэма не абменьваецца цяплом з наваколлем, але на яе могуць дзейнічаць механічныя сілы, г. зн. ёсць абмен механічнай энергіяй[4].

Поўнасцю замкнутая фізічная сістэма з'яўляецца абстракцыяй, якую выкарыстоўваюць пры пабудове мадэлей, прызначаных для разгляду ўнутраных працэсаў у фізічных сістэмах, калі вонкавыя сілы можна не ўлічваць. Але як вынікае з агульнай тэорыі сістэм[5], такая сістэма не мае ўваходаў і выхадаў. Таму яна ніяк не можа ўплываць на сваё наваколле, а знешні назіральнік не можа атрымаць ніякай інфармацыі аб такой сістэме.

  • Па тым, як мяняюцца ўласцівасці сістэмы з часам, фізічныя сістэмы дзеляцца на статычныя і дынамічныя.

Уласцівасці фізічных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Часта дзеянне наваколля на фізічную сістэму задаецца ў выглядзе палёў: электрычнага поля, магнітнага поля і г. д. Такія палі называюцца вонкавымі ў адрозненне ад палёў, якія ствараюцца целамі ў самой фізічнай сістэме.

Іншымі відамі ўздзеянне на фізічную сістэму з'яўляюцца знешняе апраменьванне, асвятленне і г. д.

Зноскі

  1. Перегудов Ф. И., Тарасенко Ф.П. Введение в системный анализ. — М.: Высшая школа, 1989
  2. Физический энциклопедический словарь / Главный редактор. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — 944 с.
  3. Сивухин Д. В. Общий курс физики. — Издание 5-е, стереотипное. — М.: Физматлит, 2006. — Т. I. Механика. — 560 с. — ISBN 5-9221-0715-1
  4. Сивухин Д. В. Общий курс физики. — Издание 3-е, исправленное и дополненное. — М.: Наука, 1990. — Т. II. Термодинамика и молекулярная физика. — 592 с. — ISBN 5-02-014187-9
  5. Бахрушин В. Е. Математические основы моделирования систем. — Запорожье: КПУ, 2009. — 224 с. — ISBN 978-966-414-019-2