Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. І. Васілевіч)
Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч
Дата нараджэння 21 студзеня 1922(1922-01-21) (102 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1972)
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Сцяпан Іўсцінавіч Васілевіч (нар. 21 студзеня 1922, в. Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972), дацэнт (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у трасце «Аргтэхбуд» Міністэрства будаўніцтва БССР, ІБіА АН БССР, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Член КПСС з 1945 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): карпусы завода лічыльных машын і радыёзавода ў Мінску (1960), праекты рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі (1960—1963), планіроўкі і забудовы вул. Гагарына ў Барысаве (1968). Аўтар навуковых публікацый.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі (1944), медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]