Сямён Сцяпанавіч Лебедзь
Сямён Сцяпанавіч Лебедзь | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Сямён Сцяпанавіч Ле́бедзь[1] (нар. 25 ліпеня 1934) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1961 года ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Выкладаў тэарэтычную механіку, пазней перайшоў на адну са спецыяльных кафедраў, прафесар кафедры лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]С. С. Лебедзю належаць працы па стварэнні тэхнікі і абсталявання механізацыі працаёмкіх працэсаў у лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўчай прамысловасці, распрацоўцы тэарэтычных асноў праектавання загрузачных і пакетафарміравальных машын малой энергаёмістасці, машын для нарыхтоўкі і апрацоўкі буйных лесаматэрыялаў і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міляшкевіч Я. Г. Лебедзь Сямён Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).