Сяргей Уладзіміравіч Курыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. У. Курыленка)
Сяргей Уладзіміравіч Курыленка
Дата нараджэння 28 студзеня 1956(1956-01-28) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Сяргей Уладзіміравіч Курыле́нка (28 студзеня 1956, г. Сафонава, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі акцёр тэатра. Заслужаны артыст Беларусі (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1980 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1980 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, рэжысёр-пастаноўшчык.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт[1].

20 верасня акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава былі затрыманыя. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр Ігар Уланаў[2].. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Пасля гэтага часта артыстаў была звольнена або сышла з тэатра[3][4].

27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з галоўным рэжысёрам Генадзем Мушпертам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго акцёрскае майстэрства вызначаецца сцэнічным густам, адчуваннем знешняга і ўнутранага малюнка ролі, смеласцю ў пошуках новых імправізацый. Стварыў яркія і выразныя характары-тыпы беларускага рэпертуару: Радзівіл Чорны і Уладзімір («Чорная панна», «Рагнеда і Уладзімір» А. Дударава). Сярод роляў: маркіз Дарант («Вар’яцкі Журдэн[ru]» М. Булгакава), Драер («Кароль, дама, валет…» У. Набокава), Жыд («Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава), Брэд Вінер («Дарагая Памэла» Дж. Патрыка[ru]), адвакат Хельмер («Нора» Г. Ібсена), Джордж («У наступным годзе, у той жа час…» Б. Слэйда[ru]), Прафесар («Разбойнік[cs]» К. Чапека), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Генры Хігінс («Лялька» паводле Б. Шоу), Альвара («Татуіраваная ружа[en]» Т. Уільямса) і інш. У прэм’ерным спектаклі «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» (паводле Р. Горына) стварыў унікальны «зборны» вобраз інтэлігента (Ларычаў), які ўвасабляе ў сабе чысціню душы і сумленнасць.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з актрысай Валянцінай Харытонавай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]