Гродзенскі абласны драматычны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гродзенскі абласны драматычны тэатр
Гродна. Абласны тэатр.JPG
Фатаграфія будынка тэатра ў 2012 годзе.
Заснаваны

20 кастрычніка 1947

Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

Гродна, вул. Маставая, 35

Дырэктар

Ігар Гедзіч

Галоўны рэжысёр

Генадзь Мушперт

Спасылкі

drama.grodno.by

Commons-logo.svg Гродзенскі абласны драматычны тэатр на Вікісховішчы

Гродзенскі абласны драматычны тэатр — прафесійны тэатр горада Гродна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў верасні 1947 г. на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем А. М. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце лепш». У 1950—1960 гг. ставіліся п'есы вядомых у той час драматургаў Б. Рамашова, К. Сіманава, В. Сабко. Найбольш значная праца таго часу — п'еса П. Паўленка «Шчасце».

У 1960—1970 гг. аснову рэпертуару складалі пастаноўкі гісторыка-рэвалюцыйных п'ес: «Дзеля сваіх блізкіх» У. Лаўрэнцьева, «Салдаты» В. Шаўрына, «Перад вячэрай» В. Розава, «Якарная плошча» І. Штока і інш. Найбольш значнай была пастаноўка п'есы «Порт-Артур» па рамане А. Сцяпанава. У 1971 годзе быў пастаўлены спектакль «Дні Турбіных» М. Булгакава.

Росту майстэрства садзейнічаў класічны рэпертуар. Былі пастаўлены п'есы «Абрыў» па І. Ганчарову, «На дне», «Васа Жалязнова», «Дачнікі» і «Варвары» М. Горкага, «Улада цемры» Л. Талстога, «Тры сястры» А. Чэхава. Сярод замежнай драматургіі вылучаліся «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра.

Тэатр звяртаецца да беларускай драматургіі: «Калі заквітаюць сады» У. Палескага (1950), «Спяваюць жаваранкі» К. Крапівы (1951), «Год здзяйсненняў» П. Васілеўскага (1957), «Трыбунал» і «Таблетка пад язык» А. Макаёнка (1973), «Апошні шанец» В. Быкава (1974) і інш.

Паштовая марка Беларусі. Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Спектакль «Наш гарадок»

Да несумнеўных поспехаў тэатра варта аднесці «Сабакі» Л. Палешчанкавай па аповесці К. Сергіенка «Да пабачэння, яр» (прэмія Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» за лепшае афармленне і прэмія ім. І. Ушакова ў 2002 г. за лепшую сцэнаграфію), «Афінскія вечары» П. Гладзіліна, «Самотны захад» М. Мак-Донага. Сярод пастановак сучаснай беларускай драматургіі цікавыя спектаклі «Навука кахання» С. Кавалёва і «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка. На фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001) ролю Уршулі Радзівіл ў выкананні Е. Гайдуліс (спектакль «Навука кахання») адзначана як лепшая жаночая роля года ў Беларусі, а С. Кавалёў і А. Жугжда як лепшыя аўтар і рэжысёр.

У рэпертуар тэатр прыйшлі такія значныя працы, як «Выкруты кахання» Лопэ дэ Вега, «Палёт над гняздом зязюлі» Д. Васэрмана, «Тарас на Парнасе» С. Кавалёва, «Раскiданае гняздо» Я. Купалы.

У 2011 тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» — за дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.

Тэатр часта гастралюе, паказваў спектаклі ў Балгарыі, Германіі, Расіі, Польшчы.

Будынак тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку спектаклі праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гг. У 1859 ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940 надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 праведзена рэканструкцыя, павялічана сцэна.

У 1984 для тэатра пабудаваны новы будынак (арх. Г. Мачульскі) з цэглы і зборнага жалезабетону: глядзельная зала з амфітэатрам і балконам на 700 месцаў, вестыбюлем і фае і адміністрацыйны корпус з малой глядзельнай залай на 216 месцаў на першым паверсе. У цокальным паверсе рэпетыцыйная зала, акцёрскія пакоі, апаратная, склад дэкарацый. Ля ўваходу ў тэатр — трохфігурная скульптурная кампазіцыя скульптара Л. Зільбера.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя мастакі[правіць | правіць зыходнік]

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Няфед У. I. Гiсторыя беларускага тэатра. ― Мн., 1982;
  • Чарнатоў В. М. Архiтэктура тэатраў // Помнкi гiсторыi I культуры Беларусi, 1973, № 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі