Перайсці да зместу

ТЕТ (тэлеканал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТЕТ
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Зона вяшчання Сцяг Украіны Украіна
Час вяшчання Кругласутачна
Мова вяшчання украінская
Фармат выявы 576i 16:9 ( SDTV )
Дата пачатку вяшчання 1992
Уладальнік «1+1 медыя»
Кіраўнікі Ірына Касцюк (16 лістапада 2010 — 20 лютага 2014), Наталля Вашко (21 лютага 2014)
Сайт tet.tv

ТЕТ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1992 годзе.

Канал «ТЕТ-А-ТЕТ» быў заснаваны ў 1992 годзе як адзін з першых прыватных тэлеканалаў ва Украіне. Ён пачаў эфірны паказ на 30-м кіеўскім канале. Спачатку на тэлеканале ў 1992 годзе былі невялікія блокі з паказу: фільмаў і праграм асабістай вытворчасці. З часам сетка пашыралася, з’явіліся навіны. У 1995 годзе ў тэлеканала пачаліся праблемы з трансляцыяй. Нацыянальны савет Украіны па тэлебачанні даў ТЕТу і ТРК Кіеў адну і тую ж частату вяшчання. І толькі ў 2003 годзе ўся гэтая калізія з частатой была вырашана з дапамогай новага менеджменту тэлеканала ТЕТ. ТЕТ атрымаў ліцэнзію на 42-м месцы, а ТРК Кіеў застаўся на 30-м. Яны абодва атрымалі магчымасць вяшчаць 24 гадзіны ў суткі.

Ад 24 красавіка 2004 года ў эфіры ТЕТ прадстаўлены розныя жанры тэлевізійных забавак: рэаліці-шоу, ток-шоу, тэлесерыялы, гумарыстычныя праграмы, мультфільмы, спартыўныя трансляцыі. На тэлеканале ТЕТ няма палітычных праграм, у тым ліку і выпускаў навін, акрамя навін свецкага і спартыўнага характару. Пакрыццё канала складае 91,9 % тэрыторыі Украіны.

Эфірнае — больш за 95 % тэрыторыі Украіны, кабельнае, спадарожнікавае, лічбавае DVB- T2.

  • Краіна У
  • Багіня шопінгу
  • Панянка-сялянка
  • Дамачкі руляць
  • Мульцік з Лунцікам
  • Шоу Гарфілда
  • Смурфікі
  • Даша-следапыт
  • Наперад, Діега!
  • Сярдзітыя птушкі
  • Фіксікі
  • Маша і Мядзведзь
  • Белка і Стрэлка. Гарэзная сямейка
  • Смяшарыкі. Пін-код
  • Смяшарыкі. Новыя прыгоды

Паходжанне і мова кантэнту

[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках маніторынгаў актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», за перыяд з 8 па 14 верасня 2014 года на тэлеканале ТЕТ дэманстравалі 4 г. 45 хв. расійскага кантэнту ў суткі.