Таварыства падхарунжых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тавары́ства падхару́нжых[1][2], змова Высоцкага[1][2] — тайная арганізацыя, заснаваная 1516 снежня 1828 года ў школе падхарунжых пяхоты ў Варшаве па ініцыятыве падпаручніка П. Я. Высоцкага.

Мэта[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай таварыства была падрыхтоўка ўзброенага паўстання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўстаноўчым пасяджэнні ўдзельнічалі Ю. Гуроўскі, Ю. Дабравольскі, К. Каршніцкі, А. Ласкі, К. Махнацкі, С. Панінскі, К. Пашкевіч, С. Ціхоўскі. Дзень заснавання выбраны з нагоды дня імянін зняволенага ў турму маёра В. Лукасінскага (кіраўніка Нацыянальнага масонства) прызнанага падхарунжымі сваім духоўным папярэднікам. Падтрымлівала сувязь з сеймавай апазіцыяй (калішанамі і інш.), мела кантакты з І. Лялевелем, Ю. У. Нямцэвічам і інш.

Першы раз таварыства планавала ўзняць паўстанне ў сакавіку, другі раз — 20 мая 1829 года ў час карананыі Мікалая I у якасці польскага караля, але планы не здзейснены. Да лета 1830 года актыўнасць членаў таварыства знізілася, са жніўня пачала фарміравацца структура больш разгалінаванага таварыства, у якое, апрача падхарунжых, уступалі студэнты, інтэлігенцыя. Да кастрычніка секцыі таварыства ўтвораны ў большасці варшаўскіх палкоў пяхоты, батальёне сапёраў, артылерыйскіх батарэях, зімовай школе артылерыі, Варшаўскім універсітэце (гурткі М. Швейзера, Н. Шыманскага, Я. Барткоўскага), у таварыства ўваходзіла каля 200 малодшых афіцэраў. Слабасцю таварыства былі адсутнасць адзінага кіраўнінтва і наяўнасць саперніцтва паміж начальнікамі секцый. Складзены ў гэты час план паўстання прадугледжваў забойства цэсарэвіча Канстанціна Паўлавіча, дэзарганізацыю і раззбраенне рускага войска ў Варшаве і нейтралізацыю польскіх генералаў, верных цэсарэвічу. У сувязі з арыштамі студэнтаў і некаторых падхарунжых, зменай міжнародных абставін (падрыхтоўка рускай інтэрвенцыі з удзелам польскай арміі ў Бельгію) вырашана прыспешыць ажыццяўленне плана.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]