Юльян Урсын Нямцэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юльян Урсын Нямцэвіч
Julian Ursyn Niemcewicz 11.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

6 лютага 1758(1758-02-06)

Месца нараджэння:

Скокі, Берасцейскі павет, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая[1]

Дата смерці:

21 мая 1841(1841-05-21)[2][3] (83 гады)

Месца смерці:

Парыж, дэпартамент Сена, Ліпеньская манархія[d], Францыя[1]

Пахаванне:

Францыя

Грамадзянства:

Рэч Паспалітая

Альма-матар:

Брэсцкі езуіцкі калегіум
Кадэцкі корпус

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

дыпламат, перакладчык, паэт, пісьменнік

Мова твораў:

польская мова[2]

Узнагароды:
ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юльян Урсын Нямцэвіч (16 лютага 1757, вёска Скокі, Берасцейскі павет, цяпер Брэсцкі раён — 21 мая 1841, Парыж) — польскі пісьменнік, палітычны дзеяч, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, у 1770—77 гадах у Рыцарскай школе (Кадэцкім корпусе) у Варшаве.

Абраны паслом на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі 3 мая 1791. З 1791 года член Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі эміграваў, жыў у Саксоніі, Аўстрыі, Італіі.

Падчас паўстання 1794 г. ад'ютант і сакратар Т. Касцюшкі. Паранены ў Мацяёвіцкай бітве, трапіў у палон; зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу.

Пасля амністыі ў 1796 годзе разам з Касцюшкам выехаў у ЗША.

Вярнуўся ў Варшаву ў 1807 годзе, заняў пасаду сакратара Сената Варшаўскага княства. З 1813 года сакратар Сената Каралеўства (Царства) Польскага. У сваім маёнтку Урсынаў пад Варшавай сабраў вялікую бібліятэку. У 1809, 1816 і 1819 зрабіў некалькі падарожжаў па Беларусі з мэтай апісання помнікаў. У 1820 годзе ў Віцебску ставілася камедыя Ю. Нямцэвіча «Пан Навіна». З 1827 года старшыня Таварыства сяброў навук у Варшаве.

Падчас паўстання 1830—1831 увайшоў у склад Часовага ўрада, абраны сенатарам-кашталянам. Пасля задушэння паўстання маёмасць Ю. Нямцэвіча канфіскавана, у тым ліку і бібліятэка, якую прадалі на аўкцыёне. Ю. Нямцэвіч эміграваў у Парыж. У 1838 годзе заснаваў у Парыжы Польскую бібліятэку.

Адзін з найвыдатнейшых польскіх пісьменнікаў эпохі Асветніцтва. Ініцыятар і рэдактар выдання «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—7, 1822—1836).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Dzieіa poetyckie wierszem i prozа. T. 1-12. Lipsk, 1838-43.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/414616/Julian-Ursyn-Niemcewicz
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Julian Ursyn Niemcewicz // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
    • Dihm J. Niemcewicz jako polityk i publicysta w czasie Sejmu Czteroletniego. Krakyw, 1928;
    • Dihm J. Niemcewicz jako historyk // Sprawozdania Polskiej Akademii Nauk. 1961. Z. 1;
    • Przemski L. Opowieњж o starym ursynie. Warszawa, 1966;
    • Грицкевич В. П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968;
    • ЭГБ, т. 5;
    • АЗБ;
    • БЭ, т. 11.