Тадэвуш Айдукевіч
| Тадэвуш Айдукевіч | |
|---|---|
![]() аўтапартрэт | |
| Дата нараджэння | 22 жніўня 1851 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 студзеня 1916[1] (64 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Падданства |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | партрэт, пейзаж, батальны жанр |
| Вучоба | Кракаўская акадэмія мастацтваў |
| Мастацкі кірунак | рэалізм |
| Уплыў | Уладзіслаў Лушчкевіч |
Тадэвуш Айдукевіч (польск.: Tadeusz Ajdukiewicz; 1852, горад Вялічка Малапольскага ваяводства, Польшча — 9 студзеня 1916, Кракаў) — польскі мастак, стрыечны брат мастака Зыгмунта Айдукевіча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1868—1873 гадах вучыўся ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў па класе жывапісу ў Уладзіслава Лушчкевіча. Далей працягнуў мастацкую адукацыю ў мюнхенскай і венскай акадэміях мастацтваў, дзе яго выкладчыкамі былі О. Зейц і А. Вагнер. Таксама займаўся ў студыі мастака-баталіста Юзэфа Бранта.
З шматлікіх падарожжаў на Усход вынес каханне да арыентальнага жанру. Працаваў у якасці прыдворнага жывапісца, рабіў партрэты на заказ. Аўтар партрэтаў скульптара Уладзіслава Радзікоўскага, мастака Казіміра Альхімовіча акторак Гелены Маджэеўскай, Гелены Марсэла-Паліньскай, паляўнічага партрэта Канстанціна Браніцкага, конных партрэтаў кайзера Франца Іосіфа I (1885, 1891), кронпрынца Рудольфа (1889), Анджэя Патоцкага (1881).
Таксама вядомы краявіды Татраў.
У 1914 годзе, з пачаткам Першай сусветнай вайны, уступіў у польскія легіёны, якія ўваходзілі ў склад аўстра-венгерскай арміі. Загінуў у баі пад Кракавам 9 студзеня 1916.
Зноскі
- ↑ Tadeusz Ajdukiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Арыентальны партрэт, 1870
- Партрэт Гелены Маджэеўскай, 1880
- Партрэт Гелены Марсэла-Паліньскай, 1880
- Партрэт дамы
- «Кони на пашу», 1874
- «Сцэна з паўстання 1863 года», 1875
- «Лагер студзеньскіх паўстанцаў у лесе», 1875
- «Сустрэча ў пустыні», к. 1890
- «На ўсходнім рынку», 1900
- «Барон Ротшыльд на іпадроме»
- «Франц Іосіф I на манёўрах», 1885
- «Франц Іосіф I на манёўрах», 1891
- «Леапольд фон Круа на манёўрах», 1888
- «Хлопчык-пастух», 1875
- «Араб на на шэрым кані», 1911
- «Кронпрынц Рудольф», 1889
- Партрэт Казіміра Альхімовіча, 1875
- Portrait of Bethlen Klementina - Zabola, 1907
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Тадэвуша Айдукевіча Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
