Тадэвуш Касцялкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Тадэвуш Касцялкоўскі
Сыракомля
Сыракомля

Нараджэнне каля 1750
Род Касцялкоўскія[d]
Бацька Францішак Касцялкоўскі[d]
Маці Ганна з Міткевічаў[d]
Жонка Ганна з Агінскіх[d]
Член у
Дзейнасць паэт
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Тадэвуш Касцялкоўскі (польск.: Tadeusz Kościałkowski; нар. каля 1750 — ?) — пасол Чатырохгадовага Сойма, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з Вількамірскага павета, са шляхецкага роду Касцялкоўскіх герба «Сыракомля». Бацька — Францішак, падкаморы вількамірскі, маці — Ганна з Міткевічаў. У Ашмянскім павеце бацькі мелі чатырскае староства.

Вучыўся ў Collegium Nobilium у Вільні. У 1776 годзе пасол на Сойм ад Вількамірскага павета.

У 1781 годзе атрымаў ордэн Св. Станіслава.

1788 г. — абраны паслом Чатырохгадовага Сойма ад Вількамірскага павета. Быў прыхільнікам каралеўскай партыі. Бараніў ад апазіцыі Пастаянную Раду, шмат разоў выступаў супраць ліквідацыі старостваў (3 сакавіка 1789 г.), а таксама бараніў духавенства ад падатку 20 % (12 сакавіка 1789 г.). Заўсёды выступаў у абарону каралеўскіх прэрагатываў і прывілеяў (18, 28 верасня 1789 г., 2 верасня 1789 г.).

Канстытуцыю 3 мая падтрымаў, стаўшы сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

Пра далейшы лёс інфармацыі няма.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Ганнай з Агінскіх Аскеркай, удавой мядзельскага старосты Юзафа Аскеркі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krakowski Bernard. Kościałkowski Tadeusz // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV Wrocław-W-wa-Kraków 1968—1969, c. 397

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]