Вітаўт Кіпель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вітаўт Кіпель
Kipel.jpg
Дата нараджэння 30 мая 1927(1927-05-30) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька: Яўхім Яўсеевіч Кіпель
Жонка Зора Кіпель
Дзеці: Алеся Кіпель
Род дзейнасці гісторык, літаратуразнавец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Вітаўт Кіпель (нар. 30 мая 1927, Менск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма і Марыі Кіпеляў. У 19331942 гг. года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Потым вучыўся ў Мінску, пакуль у 1944 г. не выехаў з бацькамі ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, займаўся скаўтынгам. Потым паступіў на медыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія). са спецыяльнасцю геолага, у 1955 годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі. Быў заступнікам старшыні Саюза беларусаў Бельгіі.

У 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мэрыленд). У 19591985 гг. — у Даследчым цэнтры навукі і тэхналогіі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі (у т.л. на пасадзе выканаўчага дырэктара), сабраў калекцыю беларускіх выданняў. У 19621963 гг. вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці бібліятэказнаўства. Пры канцы 1960-х гг. выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У 1960-1980-х гг. супрацоўнічаў з радыё «Свабода».

У 19721982 гг. — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. У 1974 г. абраны на старшыню Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі. Рэдактар газеты нью-джэрсійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі (19761979). У 1972 г. у Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфедэрацыі амерыканскіх этнічных груп. У 1975 г. узнагароджаны медалём Паняволеных народаў Эйзенхаўэра. У 1978—1982 гг. — старшыня Этнічнай Рады штата Нью-Джэрсі.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый. Ад 1982 г. — старшыня БІНІМа.

Аўтар шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амерыканскіх энцыклапедыях. У 1993 годзе выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, англамоўнае выданне ў ЗША выйшла ў 1999 годзе). У 2017 пабачыла свет другое выданне кнігі, што выйшла значна таўсцейшая, больш як 600 старонак, багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, як рэдактара[1].

У 1997 г. абраны ў склад Прэзідыума Рады БНР.[2]

Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную «Бібліяграфію беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006). Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — Зора Кіпель (дзяв. Савёнак; 1927—2003), грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыст. Дачка Алеся Кіпель працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША, займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Ed. by V.Kipel and Z.Kipel. — New York: БІНІМ, 1988. — 398 p.
  • Wy does Voice of America discriminate against the Byelorussian language? / [Я.Запруднік, В.Кіпель, Ю.Станкевіч]. — New York: [Byelorussian Youth Association of America], 1961. — 2 p.
  • Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
  • Жыць і дзеіць: Успаміны. — Мн.: Зміцер Колас, 2015.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская спадчына ў Амэрыцы. Айцец Франьцішак Дзеружынскі // Беларус. — 1975. — № 216. — Красавік. — С. 2 — 3.[4]
  • Даклад пра Беларусь сяньня / В. Зубкоўскі // Беларус. — 1973. — № 199. — Лістапад. — С. 3.[5]
  • Другі Ўсебеларускі Кангрэс — аналізз тагачаснае палітычнае сытуацыі рэфэрат, чытаны ў Саўт-Рывэры з нагоды 30-х угодкаў 2-га Кангрэсу / Вітаўт Кіпель // Беларуская думка [Саўт-Рывэр — Нью-Ёрк]. — 1974—1975. — № 18 — 19 — С. 4 — 7.
  • Ліст у рэдакцыю // Бацькаўшчына. — 1956. — № 21 (303). — 20 травеня. — С. 4.[6]
  • Мадзярскі дзень. Уражаньні ад спатканьня з Кардыналам Мідцэнты // Беларус. — 1973. — № 198. — Кастрычнік. — С. 5.
  • Прафэсар Леў Акіншэвіч (1898—1980) // Беларус. — 1981. — № 286. — Люты. — С. 3 — 4.
  • У памяць настаўніцы [Натальлі Орса] // Беларус. — 1990. — № 3367. — Люты. — С. 5.

Зноскі

  1. zbsb.org
  2. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970) — Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 — с. 93
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  4. Роля ксяндзоў-беларусаў у гісторыі каталіцкай асветы ЗША
  5. Гутарка-успамін Алеся Вожыка
  6. Адказ І. Касяку, аўтару кнігі «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]