Віталь Уладзіміравіч Скалабан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталь Скалабан)
Jump to navigation Jump to search
Віталь Уладзіміравіч Скалабан
Дата нараджэння

5 жніўня 1947(1947-08-05)

Месца нараджэння

Вялікія Шылавічы, Дзеравянчыцкі сельсавет, Слонімскі раён, Баранавіцкая вобласць, БССР, СССР

Дата смерці

20 жніўня 2011(2011-08-20) (64 гады)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Грамадзянства

Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь

Род дзейнасці

літаратуразнавец, гісторык

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 20 жніўня 2011, Мінск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 19952000 намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, у тым ліку: Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.

Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў [1],[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Время и бремя архивов и имен (сумесна з Людмілай Рублеўскай). - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009.
  • Выбранае / Мікалай Улашчык; [укладанне Аляксея Каўкі і Аляксандра Улашчыка; навуковыя рэдактары: Генадзь Кісялёў і Віталь Скалабан; прадмова і каментарый Аляксея Каўкі]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 604 с.
  • Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Біябібліяграф. паказ. / Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2001. 120 с.
  • Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мн.: НКП Беларусі, 2003. — 316 с.
  • Скалабан В. Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці / В. Скалабан // Краязнаўчая г-та. — 2004. № 16. С. 7.
  • Скалабан В. Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці: Сведчанні 1945—1947 гг. / Віталь Скалабан // Голас Радзімы. — 2004. (№ 10/11). С. 12-13.

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558
  2. Историки Беларуси в начале XXI…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі, А. Віталь Скалабан (5.08.1947 — 20.08.2011) / Анатоль Вялікі // Беларускі гістарычны агляд. — 2011. — Т. 18. — Сш. 1 — 2 (34 — 35). — Снежань. — С. 444 — 447. — ISSN 1392-902X.
  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 351 — 352. — ISBN 978-985-08-0855-4.
  • Памёр Віталь Скалабан //«Наша ніва» [1]