Тадэвуш Сегень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Сегень
Спраўнік Ваўкавыскага павета
1856 — 1865

Род Сегені[d]
Бацька Тадэвуш Сегень[d]
Маці Тэкля з Біспінгаў[d]
Жонка Аляксандра з Вячфінскіх[d]

Тадэвуш Сегень (польск.: Tadeusz Sieheń; 1808 — ?) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходіў са шляхецкага роду Сегеняў. Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша Сегеня і Тэклі з Біспінгаў.

У 1856—1865 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Ваўкавыскага павета[1].

23 чэрвеня 1859 г. памёрла незамужняй дамай Валерыя Біспінг, да яе ў маёнтак прыехаў дваюрадны брат Аляксандр Быхавец, каб заняцца падрыхтоўкай да пахавання. Аднак Тадэвуш Сегень сілай сваёй улады распарадзіўся апячатаць маёмасць, каб Быхаўцы не забралі яе. А. Быхавец быў вымушаны спыніць распараджацца і з’ехаць да дому, не патрапіўшы на пахаванне. У выніку гэтых падзей цела Валерыі пахавалі толькі праз 6 дзён, хоць стаяла лета. У сваёй скарзе на паводзіны Сегеня А. Быхавец пісаў, што той пры жыцці Валерыі быў яе асабістым ворагам, але так як не быў у стане ёй што-небудзь зрабіць, то адпомсціў яе парэшткам[2].

Сегень прыняў актыўны ўдзел у вырашэнні спрэчкі вакол завяшчання Валерыі Біспінг, якая пакінула сваю нерухомую маёмасць Казіміру Быхаўцу. Ён ыступіўшы павераным Разаліі Вессель, сястры Валерыі, якая настойвала на больш раннім завяшчанні, дзе яна і яшчэ дзве яе сястры былі пазначаны як спадчынніцы. У 1860 г. суд падзяліў спадчыну Валерыі паміж яе сёстрамі[2].

16 сакавіка 1863 года з прычыны нязгоды з палітыкай урада ў адносінах да пераўтварэнняў сялянскай рэформы падаў у адстаўку маршалак гродзенскага губернскага дваранства, паляк па нацыянальнасці, граф Віктар Старжынскі, накіраваўшы пры гэтым копію свайго пратэстнага ліста да ўсіх павятовых маршалкаў губерні. Да гонару павятовых маршалкаў у сакавіку 1863 года ў знак падтрымкі Старжынскага ад сваіх пасадаў адмовіліся 6 павятовых правадыроў дваранства з 9 існуючых паветаў губерні, у тым ліку і Тадэвуш Сегень. Аднак на гэтай пасадзе ён прабыў да 1865 года, гэта можна растлумачыць тым, што гродзенскі губернатар яго адстаўку не прыняў[3].

15 жніўня 1863 года віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў адправіў гродзенскаму губернатару Івану Скварцову ліст з паметкай «сакрэтна». У ім звярталася ўвага на больш маштабнае паўстанне ў Ваўкавыскім павеце, чым у іншых паветах Гродзенскай губерні. У лісце са спасылкай на папярэдняга гродзенскага губернатара Уладзіміра Бобрынскага прыводзіўся аналіз сітуацыі паўстанцкага руху ў павеце. Паводле гэтага ліста Бобрынскі паведамляў, што з памешчыкаў Ваўкавыскага павета, аднымі з тых, хто больш за іншых прымаюць удзел у мецяжы, маршалак Тадэвуш Сегень і яго жонка Аляксандра, а сын маршалка знаходзіцца ў «шайцы»[3].

Валодаў маёнткам Крамяніца.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Аляксандрай з Вячфінскіх. Ад яе дзеці:

  • Пшэмыслаў (нар. 25 чэрвеня 1839);
  • Цэліна Канстанцыя Тэрэза (нар. 14 красавіка 1841);
  • (?)Цэлестына (нар. 1844);
  • Станіслаў Яраслаў Багуміл (нар. 1845);
  • Аляксандр Павел Актавіюш (нар. 22 сакавіка 1847).

Зноскі