Аляксандр Быхавец
Выгляд
Аляксандр Быхавец | |
---|---|
руск.: Александр Иосифович Биховец | |
| |
Нараджэнне | XIX стагоддзе |
Смерць |
1863 |
Род | Быхаўцы |
Бацька | Юзаф Быхавец |
Маці | Разалія з Біспінгаў[d] |
Дзеці | Юлія з Быхаўцаў[d] і Станіслаў Юзаф Даніэль Быхавец[d] |
Алякса́ндар Восіпавіч Бы́хавец герба «Магіла» (? — 1863, Магілёўцы[1]) — шляхціч, гісторык-аматар XIX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Валодаў маёнткам Магілёўцы ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У яго бібліятэцы ў 1820-х гадах быў выяўлены летапісны звод XVI стагоддзя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1834 Аляксандр Быхавец перадаў рукапіс Тэадору Нарбуту, які выдаў яго пад назвай «Хроніка Быхаўца» ў 1846 годзе.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Даміцэляй з Бучынскіх меў дзяцей:
- Казімір[1], генерал-маёр расійскага войска. Памёр бяздзетным[2].
- Станіслаў Юзаф Даніэль (1829—1883), генерал-маёр расійскага войска. Памёр бяздзетным[2]. Жалобнае набажэнства па памерлым генерале адбылося ў чэрвені 1883 года ў капліцы ў маёнтку Магілёўцы па асабістым дазволе гродзенскага губернатара Мікалая Цэймерна[3]. Пахаваны ля вёскі Барысікі Пружанскага раёна[4].
- Юлія (1825—1858), у шлюбе з Яўстахам Дзяконскім (1820—1894) мела сына Казіміра (?—1913). Памерла вельмі маладой і была пахавана на каталіцкіх могілках у Сапоцкіне (Гродзенскі раён)[2].
Зноскі
- ↑ а б Пясняр зялёных Магілёўцаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 437.
- ↑ а б в Папко В. М.. Маёнтак Магілёўцы памешчыкаў Дзяконскіх у 1880 — 1930-я гады (недаступная спасылка). Вестник Полоцкого государстенного университета (31 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2021. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Римско-католическая церковь в Беларуси (вт. пол. ХIХ -нач. ХХ вв.). Исторический очерк: монография / Ганчар, А. И.. — Гродно: ГГАУ, 2010. — 510 с. — ISBN 978-985-6784-69-2.
- ↑ Вандалы разграбили могилу сына хранителя «Хроники Быховца». 21 Мая 2010 г.