Ян Тадэвуш Біспінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Тадэвуш Біспінг
Biszpink POL COA.svg
герб «Біспінг»[d]

гараднічы старадубскі[d]
1765 — 1767
падстолі старадубскі[d]
1767 — 1773
пісар земскі старадубскі[d]
1773 — 1781
харунжы старадубскі[d]
1781 — 1786
маршалак земскі старадубскі[d]
1786 — 1793
Папярэднік Баляслаў Біспінг
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
кашталян старадубскі[d]
1793 — 1795

Нараджэнне каля 1741
Смерць 28 верасня 1822(1822-09-28)[1]
Месца пахавання
Род род Біспінгаў[d]
Бацька Баляслаў Біспінг
Маці Ружа з Адамовічаў[d]
Жонка Ганна з Мікульскіх[d]
Дзеці Адам Біспінг[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Ян Тадэвуш Кароль Біспінг (Бішпінг, Бішпінк, польск.: Jan Tadeusz Bisping; каля 1741 — 28 верасня 1822, Струбніца) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—1767), падстолія (1767—1773), земскага пісара (1773—1781), харужага (1781—1786), маршалка (1786—1793). Пасол на сойм 1782 года, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789 гадоў. На моцы соймавай пастановы ў 1793 годзе стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім)[2].

Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły»[3].

Магіла Яна Біспінга перад касцёлам у Струбніцы

Памёр 28 верасня 1822 года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie»[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага[4].

На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»[3]:

" У час кандукту, якому асіставалаў фамілія і сто капланаў з запаленымі свечкамі, прамаўляў цэлеброваў кс. Стургалеўскі і Стэфан Мікульскі, капітан польскіх войска, суддзя гранічны слонімскі, родны сыновец Я[сна]В[яльможнай] маршалковай. "

Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай[3], якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]