Перайсці да зместу

Тадэвуш Эдвардавіч Можджар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Эдвардавіч Можджар
Дата нараджэння 22 красавіка 1942(1942-04-22) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, дэкан
Навуковая сфера дыферэнцыяльнае злічэнне, матэматычная фізіка і матэматычны аналіз
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Тадэвуш Эдвардавіч Можджар (нар. 1942) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне дыферэнцыяльных ураўненняў і матэматычнай фізікі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1981), дацэнт[1].

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (фізіка-матэматычны факультэт, 1965), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1972)[1].

Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1965—1969 і з 1972, асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі, дацэнт кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, кафедры тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу, у 1992—1994 і 1995—1998 — дэкан матэматычнага факультэта)[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльныя ўраўненні з выбарчым пераключэннем; матэматычны аналіз; тэорыя функцый комплекснага пераменнага[1].

Зноскі

  • Можджэр Тадэвуш Эдвардавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 359—360