Гожскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гожскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гожа
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 858
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Го́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гожа.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гожаўскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Плябанішкаўскага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багушоўскага сельсавета, вёска Вярхполле перададзена ў склад Парэцкага сельсавета[2]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прывалкаўскага сельсавета[3]. 11 лютага 1972 года ў склад Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Русота Каменная і Чашчаўляны[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2858 чалавек[5], з іх 47,7 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 17,2 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.