Тайбэй 101
Тайбэй 101 | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Тайбэй, Тайвань |
Будаўніцтва | 2004 |
Прызначэнне | бізнэс-цэнтр |
Адкрыццё | 14 лістапада 2005 |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
Вышыня | 508 м[2] або 2 м[3] |
Вышыня па шпілі | 509,2 м |
Вышыня па даху | 449,2 м |
Вышыня па верхнім паверсе | 439,2 м |
Колькасць паверхаў | 101 |
Колькасць падземных паверхаў | 5[4] |
Колькасць ліфтаў | 61, уключаючы двухпавярховыя чоўны і 2 хуткасных назіральных ліфта |
Плошча | 412500 м² |
Уласнік | Taipei Financial Center Corp. |
Архітэктар | C.Y. Lee & Partners |
Інжынер-будаўнік | Thornton Tomasetti[d] |
Забудоўшчык |
KTRT Joint Venture, Samsung Engineering & Construction |
Emporis | 100765 |
SkyscraperPage | 18 |
Сайт | taipei-101.com.tw (кіт.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тайбэй 101 — небаскроб, размешчаны ў сталіцы Тайваня Тайбэі. Колькасць паверхаў — 101, вышыня — 509,2 м (разам са шпілем). На ніжніх паверхах знаходзяцца гандлёвыя цэнтры, на верхніх размешчаны офісы. З’яўляецца другім па вышыні ў свеце сярод усіх будынкаў, пасля Бурдж-Халіфа ў Дубаі.
Будаўніцтва небаскроба пачалося ў 1999 годзе. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 17 лістапада 2003 года, у эксплуатацыю быў уведзены 31 снежня 2003 г. Кошт небаскроба склаў 1,7 млрд долараў.
У гэтым небаскробе знаходзяцца адны з самых хуткіх у свеце ліфтаў, якія падымаюцца з хуткасцю 63 км/гадз. З пятага паверху да агляднай пляцоўкі на 89-м можна даехаць за 39 секунд.
Будынак са шкла, сталі і алюмінія падтрымліваюць 380 бетонных апор, кожная з якіх уваходзіць у зямлю на 80 м. Небяспеку абвальвання пры урагане або землетрасенні зніжае велізарны 660-тонны шар-маятнік, змешчаны паміж 87 і 91 паверхамі. Па словах інжынераў, вежа зможа вытрымаць моцныя ваганні на працягу 2500 гадоў.
Арандатары
[правіць | правіць зыходнік]Тайбэй 101 — першым чынам, офісная вежа. Тут размешчаны офісы мноства кампаній, сярод якіх:[5]
- ABN AMRO Bank
- Anthony’s Group Holding Company Ltd
- Bayer Taiwan
- Cosmos Bank
- DBS Bank Ltd
- Emirates Advocates Taiwan
- The Executive Centre
- Fulland Securities Consultant Company Ltd
- GoldBank of Taiwan
- Google Taiwan
- HVB Bank
- ING Antai
- ING SITE
- ING SCE
- Jones Lang LaSalle
- KPMG
- McKinsey & Company Taiwan
- PeopleSearch Taiwan
- People’s King
- SABIC Asia Pacific Pte Ltd
- Starbucks Coffee
- Taiwan Ratings Corporation
- Taiwan Stock Exchange Corporation
- Winterthur Life Taiwan
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ http://www.skyscrapercenter.com/building/taipei-101/117 Праверана 21 мая 2016.
- ↑ Emporis (Firm) Emporis Building Directory — Darmstadt: Emporis GmbH.
- ↑ http://www.skyscrapercenter.com/building/taipei-101/117
- ↑ Навінавая хроніка на афіцыйным сайце Архівавана 5 ліпеня 2008. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайбэй 101
- Афіцыйны сайт Архівавана 28 жніўня 2020. (англ.)
- Прынцып працы шара-маятніка(недаступная спасылка)