Тактагульскае вадасховішча
Тактагульскае вадасховішча | |
---|---|
кірг.: Токтогул суу сактагычы | |
![]() | |
Каардынаты: 41°48′23″ пн. ш. 72°52′27″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кыргызстан |
Даўжыня | 65 км |
Шырыня | 12 км |
Плошча | 284 км² |
Аб'ём | 19,5 км³ |
Найбольшая глыбіня | 180 м |
Сярэдняя глыбіня | 69 м |
Упадаюць | Нарын |
Выцякаюць | Нарын |
Год напаўнення | 1973 |
Звычайны падпорны ўзровень | 140 (разліковы)[1] м |
![]() |
Тактагу́льскае вадасховішча (кірг.: Токтогул суу сактагычы) — вадасховішча на тэрыторыі Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. Утворана плацінай Тактагульскай ГЭС на рацэ Нарын. З’яўляецца самым вялікім вадасховішчам у Цэнтральнай Азіі.
Плошча 284 км². Даўжыня 65 км, найбольшая шырыня 12 км. Найбольшая глыбіня 180[2] м, сярэдняя — 69[2] м. Вышыня плаціны 215[3] м, разліковы напорны ўзровень 140[1] м. Аб’ём чашы ГЭС складае 19,5 км³. На 22 ліпеня 2010 года аб’ём вады складаў 18 207 млн м³. Запраектаваныя ваганні ўзроўню вады да 63 м. Будаўніцтва вялося больш за дзесяць гадоў і было завершана да сярэдзіны 1970-х гадоў. Запаўненне вадасховішча пачалося ў 1973 (1974[2]) годзе.
У каскад Тактагульскіх ГЭС уваходзяць дзве станцыі — непасрэдна Тактагульская магутнасцю 1200 МВт і Курпсайская магутнасцю 800 МВт.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Биленко В. А. Заиление водохранилищ на реке Нарын (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Токтогульское водохранилище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
- ↑ Токтогульская ГЭС // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тактагульскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 396. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Токтогульское водохранилище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.)