Тальсінкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цеплаход «Viking XPRS» па дарозе з Хельсінкі у Талін

Тальсінкі (часам таксама Хельлін) — размоўная назва вандровак між Хельсінкі (Фінляндыя) і Талінам (Эстонія) з мэтай танных закупак. Тэрмін упершыню выкарыстаў у 1992 годзе эстонскі пісьменнік Яан Каплінскі, відавочна скампанаваўшы яго з назваў абодвух гарадоў. Аддзялае абедзве сталіцы адлегласць усяго 80 км.

Штолета тысячы турыстаў з Хельсінкі накіроўваюцца ў Талін на адзін дзень, праводзячы ўвесь гэты час у разнастайных універсамах і на рынках, дзе кошты на тавары ніжэйшыя, чым на іх радзіме. Падобныя вандроўкі ладзяць і талінцы, хоць і ў значна меншых маштабах. Іх вабяць не столькі «танны» шопінг, але магчымасць прыдбаць нейкія асаблівыя тавары, што адсутнічаюць у Эстоніі. Да таго ж кошты на некаторыя харчовыя прадукты і вопратку ў Хельсінкі нават ніжэйшыя за талінскія.

Пашырэнню падобнага з'яўлення спрыялі далучэнне Эстоніі да Шэнгенскай зоны ў 2004 годзе, скасаванне памежнага кантролю ў 2007 і, урэшце, пераход Эстоніі на еўра ў 2011.

У перспектыве эстонскія спецыялісты прапануюць злучыць Талін і Хельсінкі чыгункай па дне Фінскага заліва замест цяперашняе паромнай пераправы. У якасці падобнага праекту прыводзіцца прыклад метрапольнай тэрыторыі Капенгагена і Мальмё (Эрэсунскі рэгіён). У дадатак на паўдарозе між Талінам і Хельсінкі прапанавана збудаваць штучны востраў з назвай Тальсінкі, матэрыял на які можа быць узяты з рэштак гранітнага камяню ад будаўніцтва падводнага тунэлю[1]. Аднак гэтая ідэя пакуль не атрымала шырокае падтрымкі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Между Эстонией и Финляндией планируется искусственный остров (руск.) . Эканоміка. Delfi (22 кастрычніка 2012).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.