Tallink

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AS Tallink Grupp
Тып Публічная кампанія
Заснаванне 1989
Размяшчэнне Талін, Эстонія
Ключавыя постаці Эн Пант, Андрэс Хунт
Галіна Марскія перавозкі
Абарот 942 млн.еўра (2013)
Чысты прыбытак 43 млн.еўра (2013)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 6 853 чал.
Сайт www.tallink.com
www.tallinksilja.com

AS Tallink Grupp — эстонская суднаходная кампанія з штаб-кватэрай у Таліне, якая займаецца круізнымі і паромнымі перавозкамі ў акваторыі Балтыйскага мора. Асноўныя маршруты пралягаюць паміж Эстоніяй, Швецыяй, Фінляндыяй і Латвіяй. Бізнес-мадэль кампаніі ўключае прадастаўленне паслуг пасажырскіх і грузавых перавозак, турыстычных пакетаў у партовых гарадах і паслуг duty-free закупаў на борце ўласных паромаў. Паводле стану на 2013 г. Tallink займаў 11 месца сярод самых буйных duty-free аператаў у свеце з абаротам больш за $300 млн.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія вядзе сваё існаванне ад 1989 г., калі савецкая Эстонская судаходная кампанія (праз англамоўны акронім больш вядомая як ESCO) і фінская Palkkiyhtymä Oy утварылі сумесны праект для рэгулярных пасажырскіх перавозак паміж Хельсінкі і Талінам. Дзеля гэтых мэтаў партнёрамі быў набыты паром Scandinavian Sky, які з наступнага года выйшаў на маршрут пад назвай Tallink. У 1993 фіны прадалі свае акцыі ў праекце, і кампанія стала цалкам эстонскай.

9 снежня 2005 г. Tallink упершыню размясціў свае акцыі на Талінскай фондавай біржы (тызер TAL1T). У 2006 годзе кампанія набыла свайго фінскага канкурэнта Silja Line, набыўшы статус найбуйнейшага пасажырскага паромнага аператара ў Балтыйскім моры.

Паром Victoria I, уведзены ў эксплуатацыю ў 2004 г.

Асноўныя маршруты Tallink[правіць | правіць зыходнік]

  • Турку — Стакгольм
  • Хельсінкі — Стакгольм
  • Талін — Хельсінкі
  • Талін — Стакгольм
  • Рыга — Стакгольм

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]