Талінская яўрэйская школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талінская яўрэйская школа
Заснавана 3 лютага 1924
Тып школа
Вучняў 200
Сайт jkool.tln.edu.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Талінская яўрэйская школа — адзіная яўрэйская школа ў Эстоніі. Адна з найстарэйшых нацыянальных навучальных устаноў у Эстоніі, якая адзначыла ў 2014 годзе 90-ы юбілей.

Школа знаходзіцца ў цэнтры Таліна, на вуліцы Кару, д. 16. Школа ўваходзіць у так званы «Яўрэйскі комплекс Таліна» ці «Яўрэйскі цэнтр Таліна»: побач са школай знаходзіцца Талінская сінагога і абшчына.

Гісторыя школы[правіць | правіць зыходнік]

  • 3 лютага 1924 г. — адкрыццё Талінскай яўрэйскай гімназіі
  • 1940—1990 г. — школа зачынена
  • 1 верасня 1990 г. — адкрыццё адноўленай Талінскай яўрэйскай школы
  • Паводле дадзеных школы ў школе налічваецца 358 навучэнцаў і 33 настаўніка.

На асвячэнні школы, якое адбылося 3 лютага 1924 года, былі кіраўнік Эстонскай дзяржавы Канстанцін Пятс, міністр асветы і мэр горада. Пасля далучэння Эстонскай Рэспублікі да Савецкага Саюзу, у 1940 г. на базе школы стварылі 7 пачатковую школу і 13 сярэднюю, дзе мовай навучання быў ідыш. 20 верасня 1941 года нацысцкія ўлады абвясцілі пра афіцыйнае зачыненне[1].

Зноскі

  1. Avaleht Архівавана 24 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]