Тамара Іванаўна Навасад
Тамара Іванаўна Навасад | |
---|---|
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1952 (71 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, настаўніца |
Узнагароды |
Тамара Іванаўна Навасад (нар. 1 кастрычніка 1952, в. Труханавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, настаўнік рускай мовы і літаратуры. Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 2 горада Ваўкавыска Гродзенскай вобласці. Працавала выхавацелем школьнага інтэрната Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, старшай піянерважатай Краснасельскай сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, дырэктарам Дома піянераў горада Ваўкавыска. Была арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы, дырэктарам сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 6 горада Ваўкавыска. Займала пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Гімназія № 2 г. Ваўкавыска».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ НОВОСАД ТАМАРА ИВАНОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання