Дзятлаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзятлаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Дзятлава (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 297
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Дзя́тлаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Дзятлава (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дзятлава. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мулярскага сельсавета[1]. 13 лютага 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малдуці[2]. 1 ліпеня 1960 года ў склад Дварэцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Буцвілавічы, Кулікоўшчына, Літаварцы, Рыбалава, Слайкоўшчына і Ціцейкі)[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. 27 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малдуці[4]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засецкага сельсавета, у склад Данілавіцкага сельсавета перададзена вёска Ведравічы[5]. 22 мая 1973 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак (з 21 верасня 1990 года — горад) Дзятлава. 13 ліпеня 2007 года ў склад сельсавета з Вензавецкага сельсавета перададзены 10 вёсак: Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы і Яцвезь[6]. 24 лютага 2022 года ў склад Вензавецкага сельсавета вернута вёска Рэпішча[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2297 чалавек[8], з іх 68,0 % — беларусы, 26,4 % — палякі, 3,3 % — рускія[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 27 снежня 2019.
  7. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 24 февраля 2022 г. № 391 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.