Тамара Аляксандраўна Шафранава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Аляксандраўна Шафранава
Дата нараджэння 21 лютага 1946(1946-02-21) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжорка, музычны педагог

Тамара Аляксандраўна Шафранава (21 лютага 1946, Віцебск) — беларускі дырыжор і педагог. Заслужаная артыстка Беларусі (1975).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1971). 3 1971 года педагог па класах балалайкі і аркестравага дырыжыравання, адначасова кіраўнік і салістка актэта балалаек, кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў музычнага вучылішча ў Віцебску. У яе рэпертуары апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх, расійскіх кампазітараў, замежнай класікі і інш.

Лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестровых калектываў (1977, 1981, 1984). У складзе актэта гастраліруе па краіне, выязджала за мяжу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]