Тамара Аляксееўна Абакумоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Аляксееўна Абакумоўская
Дата нараджэння: 10 верасня 1932(1932-09-10) (87 гадоў)
Месца нараджэння:
Адукацыя:
Прафесія: журналіст

Тамара Аляксееўна Абакумоўская (нар. 10 верасня 1932, с. Бутава, цяпер у межах Масквы) — беларускі дзеяч тэатральнага мастацтва, журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1955 годзе БДУ. 3 1957 года працавала ў рэдакцыях літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1964 года галоўны рэдактар; у газетах «Савецкая культура», «Рэспубліка». У 19671970 гадах загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паводле яе інсцэніровак пастаўлены спектаклі: «Людзі на балоце» І. Мележа (1966, з З. Браварскай), «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968) у тэатры імя Я. Купалы; «Гісторыя граху» паводле С. Жаромскага (1973, з Б. Луцэнкам) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа. Аўтар інсцэніровак беларускіх твораў для радыё, у т.л. «Расці, Ганька» А. Васілевіч (19731974), «Неруш» (1983) і «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1989) В. Казько, «Апошні журавель» А. Жука (1984), радыёп’есы «Чарняхоўскі», сцэнарыяў дакументальных фільмаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.