Тамара Аляксееўна Белкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Аляксееўна Белкіна
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 кастрычніка 2008 — 18 кастрычніка 2012

Нараджэнне 14 кастрычніка 1952(1952-10-14) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, журналістка

Тамара Аляксееўна Белкіна (нар. 14 кастрычніка 1952, Магілёў) — беларускі журналіст і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 4 горада Магілёва. Працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра», сакратаром камітэта камсамола Магілёўскага будаўнічага тэхнікума, галоўным рэдактарам гарадской светлавой газеты «Вячэрні Магілёў». Займала пасады галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальніка галоўнага ўпраўлення міжпарламенцкіх сувязей Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў горадзе Маскве, першага сакратара Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў горадзе Краснадары. Была галоўным саветнікам старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнікам аддзела па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнай установы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Зноскі