Тамара Барысаўна Блінова
Тамара Барысаўна Блінова | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Тамара Барысаўна Блінова (нар. 29 ліпеня 1950, Брэст) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі у XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1979), дацэнт (1982)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 29 ліпеня 1950 года ў Брэсце[1].
Скончыла ў 1972 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1978 годзе там жа аспірантуру. Абараніла ў 1979 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ордэн езуітаў у Беларусі — буйны вотчыннік і эксплуататар народных мас (1570—1774 гг.)». У 1993 годзе скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі[1].
У 1972—2004 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў; гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, звязаную з дзейнасцю ордэна езуітаў[1].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Иезуиты в Беларуси: роль иезуитов в организации образования и просвещения. Гродно, 2002.
- Иезуиты в Белоруссии. Минск, 1990.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЛІНОВА Тамара Барысаўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.