Тамара Васільеўна Шукала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Васільеўна Шукала
Нараджэнне 11 верасня 1955(1955-09-11) (68 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Тамара Васільеўна Шукала (нар. 11 верасня 1955, Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Калінінскі дзяржаўны ўніверсітэт, біёлаг, выкладчык біялогіі і хіміі.

Працоўную дзейнасць пачала швачкай Баранавіцкай швейнай фабрыкі, займалася на падрыхтоўчым аддзяленні Калінінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы працавала выхавацелем групы падоўжанага дня ў сярэдняй школе № 10 г. Баранавічы. Выбіралася сакратаром камітэта камсамола Баранавіцкага гархарчгандлю, затым працавала настаўнікам біялогіі і хіміі сярэдняй школы № 117 гарнізона Фінстэрвальдэ Групы савецкіх войскаў у Германіі, метадыстам Дома піянераў і школьнікаў г. Баранавічы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 20 г. Баранавічы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 24 г. Баранавічы. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 5 г. Баранавічы».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Баранавіцкім гарвыканкамам прысуджана званне «Чалавек года» ў галіне адукацыі (2003 г.). Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі»[2].

Зноскі