Тамара Пятроўна Красоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тамара Красоўская)
Тамара Пятроўна Красоўская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016

Нараджэнне 2 студзеня 1965(1965-01-02) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Тама́ра Пятро́ўна Красо́ўская (2 студзеня 1965, в. Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў в. Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, юрыст; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар сацыяльнай сферы.

Працавала інжынерам-тэхнолагам, старшым тавараведам аддзела збыту, інспектарам аддзела кадраў Барысаўскага аўтарамонтнага завода; інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану, кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўлялася дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Старшыня Барысаўскага раённага Савета жанчын. Старшыня адміністрацыйнай камісіі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]