Тамара Пятроўна Разанава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамара Пятроўна Разанава
Дата нараджэння 1 студзеня 1949(1949-01-01) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Тамара Пятроўна Разанава (нар. 1 студзеня 1949, г. Катоўск, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Я. Міцянін, Т. А. Перасадзька, Я. М. Даўгайла). У 19721975 гадах працавала ў АПМ-3 Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва ў г. Наваполацку; у 19752005 гадах у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 2005—2006 гадах у праектным бюро «Гомельлеспраекта»; з 2007 года у «Гарт-плюс» у Гомелі.

Член Беларускага Саюза архітэктараў з 2000 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: мікрараён № 20 «Усходні 1» (19871988, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 21 «Усходні 2» (1988, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 59 «Шведская горка» (1990, у складзе аўтарскага калектыва) — усе ў Гомелі; мікрараён № 40 у г. Мазыр (1994, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 19 у г. Гомель (1999, у складзе аўтарскага калектыва); левабярэжная частка ЦПКІА г. Гомель (1985, у складзе аўтарскага калектыва,); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага г. Гомель (1997, у складзе аўтарскага калектыва); сквер па вул. Лангэ г. Гомель (1996).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура» за праект ЦПКіА ў г. Гомелі (2002).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Резанова Тамара Петровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.