Адам Міхайлавіч Скірмунт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адам Міхайлавіч Скірмунт
POL COA Dąb.svg
Герб «Дуб»[d]

суддзя гродскі пінскі[d]
1772 — 1773
канюшы пінскі[d]
1765 — 1772
падкаморы пінскі[d]
староста пінскі[d]
войт пінскі[d]
1773 — 1792
суддзя земскі пінскі[d]
1773 — 1794

Нараджэнне XVIII стагоддзе
Смерць каля 1820
Месца пахавання
Род Скірмунты
Бацька Міхал Скірмунт[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Адам Скірмунт (другая палова XVIII ст.  — каля 1820 года) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Скірмунта, старасты васількаўскага. Меў брата Тамаша, харунжага пінскага.

У 1773 г. ён быў абраны паслом на сойм ад Пінскага павета. Удзельнічаў у працы сейма да канца яго тэрміну, г. зн. да красавіка 1775 г. У гэтым годзе Адам Скірмунт быў ужо пінскім земскім суддзёй. На апошнім пасяджэнні ў якасці прадстаўніка шляхты Берасцейскага ваяводства ён быў абраны суддзёй сеймавага суда. Удзельнічаў у працы сейміка Пінскага павета, які выбіраў паслоў на Чатырохгадовы сойм. Канцлер Таргавіцкай канфедэрацыі, канфедэрацкі суддзя. У лістападзе 1790 г. быў ўзнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

Прадстаўляў пінскую шляхту на апошнім сойме Рэчы Паспалітай у Гародні ў 1793 г. Паводле Эвы Зяліньскай, Адам Скірмунт пагаджаўся задаволіць прэтэнзіі Расіі, але быў праціўнікам Прусіі, настойваў на эвакуацыі яе войск з тэрыторыі Рэчы Паспалітай і кампенсацыі нанесенай імі шкоды. У 1794 г. як кандыдатура расійскага пасла Восіпа Ігельстрома і біскупа Юзафа Касакоўскага ён быў уключаны ў склад Пастаяннай Рады. Адбылося гэта насуперак меркаванню караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак «усходнія апекуны» таксама крытыкавалі Адама Скірмунта, які часта аспрэчваў прапановы расійскага пасла.

Апрача палітычнай дзейнасці Адам Скірмунт актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве канала Агінскага. За ягоныя сродкі будавалася частка канала ад Гаравахі да Вяляцічаў. Быў пінскім канюшым, падкаморым, старастам (1775) і войтам (1792). Уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы.

Пры выкананні службовых абавязкаў Адам Скірмунт злоўжываў сваім становішчам. Так, 7 мая 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў рашэнне Асэсарскага суда Вялікага Княства Літоўскага павыніках разгляду скаргі пінскіх мяшчан на супрацьзаконную дзейнасць гетмана Міхала Казіміра Агінскага, старасты пінскага Тамаша Скірмунта, войта пінскага Адама Скірмунта і камісара Себасцьяна Бароўскага.

" Скарга мяшчан горада Пінска. 1792 г.

[…] места Пінск, некалі гандлёвае і шматлюднае праз розныя краёвыя рэвалюцыі або праз шматлікія пажары зруйнаванае да такой ступені, што толькі след мясцовай юрысдыкцыі, раней называнай Магдэбургіяй, з невялікай лічбай мяшчан у ім застаўся, у той жа час кіраўніцтва старасты [Тамаша Скірмунта] так далёка пашырыла межы сваёй улады, што ўсе фундушы, прыбыткі і выгоды на ўпрыгожванне, парадак ды іншыя патрэбы места ад Найсвятлейшых Каралёў Польскіх і Вялікіх Князёў Літоўскіх прывілеямі перад і пасля ўнійнымі, Канстытуцыямі сеймавымі зацверджаныя і нададзеныя, былі незаконна адабраны на карысць старасты.

Менавіта ўвесь прыбытак прапінацыі ад вырабу і продажы ў месце напояў, а таксама чыншы з мясцовых пляцаў, купецкіх крамаў, з камораў солі ды інш., з крамаў хлебных і мясных, таксама прыбытак з Дома гасціннага, прыбытак за вагу і вымярэнні з васкабойні, цырульні і лазні. Таксама ад […] гандлюючых на Рынку і Рыбным базары ды іншых базарах, адным словам, усё, што павінна ісці на ўтрыманне, упрыгожванне і парадак з самых старажытных часоў наданых і выкарыстаных, усё гэта названым ваяводам [гетманам Міхалам Казімірам Агінскім] з папярэднікамі сваімі, старастамі пінскімі адабрана, места апрача жахлівых карцін знішчанай Ратушы пакінуў без найменшых фундушаў. Таксама на самым пачатку сваёй улады стараста, заключыўшы на шкоду места Пінска змову з названымі Скірмунтам войтам места Пінска [Адам Скірмунт] і Бароўскім, у той час намеснікам замкавым Пінска, грунт мясцовы Бронага да шасці валок, які з незапамятных часоў быў уласнасцю пінскіх мяшчан (пра тое сведчыць Маніфест, унесены у гродскія акты Берасцейскага ваяводства) з фальваркам Вайтоўскім і млынам ветраным забраў і да гэтага часу прыбытак сабе забірае. Акрамя таго, розныя манаполіі, якія сціскаюць гандаль і перашкаджаюць прамысловасці, надзвычайныя падаткі як ад солі, што прывезена на продаж, ад продажы алею, дзёгцю, а таксама яблык, цыбулі ды іншага харчу на мяшчан пінскіх, якія жывуць з працы сваіх рук і з прамысловасці, накінуў.

Названы Гетман пасля атрымання Эканоміі Пінскай усялякі ўваход у пушчу Эканоміі Пінскай, нягледзячы на даўнія правы і звычаі, мяшчанам пінскім забараніў. Таксама, будучы старастам пінскім, аўстэрыю на самым Рынку места збудаваў, і па гэты час на шкоду прапінацыі мясцовай прыбытак незаконна забірае.

"

У выніку шляхцічы былі прызнаныя каралём і вялікім князем вінаватымі ў тым, што пазбавілі пінскіх мяшчан законных прывілеяў, прысвоілі гарадскую маёмасць, наклалі вялізарныя падаткі на гандаль і прамысловасць і г. д. Суд прызнаў справядлівасць скаргі і прымусіў адмяніць усе незаконныя акты, якія парушалі правы пінчукоў. Адначасна ў земскім судзе Пінскага павета разглядаўся пазоў Адама Скірмунта да гетмана Міхала Казіміра Агінскага, які быў вінаваты яму значную суму грошай і не спяшаўся яе вяртаць. Суд падтрымаў пазоў і абавязаў гетмана выплаціць Адаму Скірмунту 1 тыс. чырвоных злотых па набытых у гетмана аблігацыях і амаль 2,5 тыс. злотых як працэнтаў за ранейшы доўг. Судовыя працэсы не пашкодзілі палітычнай кар’еры Адама Скірмунта.

Памёр каля 1820 г. Вынікі экспедыцыі па Піншчыне ў 2004 г. дазваляюць лічыць верагодным месцам пахавання Адама Скірмунта могілкі в. Ахова Пінскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]