Танец смерці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Танец смерці (сюжэт) (фр.: Danse macabre, італ.: Danza macabra, англ.: Dance of Death, ісп.: Danza de la muerte)) — распаўсюджаны сюжэт у заходнееўрапейскай культуры, спачатку ў дэвізах і літаратуры, потым у фрэсках, жывапісі і серыях гравюр ад 14 да 20 стагоддзя. а таксама ў музыцы і тэатры.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

У аснове слова — арабскае مقابر, maqabir (могілкі, цвінтар). Яно перайшло ў французскую і пасля стала назвай і сюжэту, і своеасаблівага жанру выяўленчым мастацтве Заходняй Еўропы.

Думка пра часовасць жыцця і канец чалавечых пакут авалодала каталіцкай большасцю напярэдадні 1000 года. У свядомасці большасці былі першыя спробы адбіць гэтыя настроі ў вобразнай форме. Тым больш што ў аснове хрысціянскага вучэння ляжалі тыя ж навучанні аб марнасці жыцця і чалавечых асалод. Канец свету не наступіў у 1000 годзе, але ў перыяды народных хваляванняў, вайны, голаду і мора, бязладзіцы і занадта цяжкіх умоў жыцця катастрафічныя настроі зноў панавалі ў грамадстве. Яны пачалі новае жыццё ў афарызмах, дэвізах і да таго падобнае. Пачаліся і пошукі іх вобразных адбіткаў, сярод якіх жорсткі кароль, што вядзе вайну на знішчэнне чалавецтва і да таго падобнае.

Візантыйскае святарства прыслухоўвалася да падобных высноў мала, катастрафічныя прагнозы тут не панавалі. Сюжэт не меў распаўсюджання ў межах Візантыйскай імперыі.

Клузонэ (каля Бергама), «Танец смерці». Фрэскі на фасадзе

Сюжэт падхапіла сярэднявечная драма, цесна звязаная ў той час з танцам. Адсюль з'яўленне назвы «Танец смерці». У спрошчаным выглядзе драма выглядала як нядоўгі дыялог паміж увасабленнем смерці і дваццаццю чатырма персанажамі з мэтай выхавання і дыдактыкі. Ініцыятыва была падхопленая французскай царквой, дзе містэрыю (павучальную драму) дапусцілі ў храм, а пасля і на храмавыя сцены. Знайшлося і візуальнае адллюстраванне дзеі ў выглядзе карагода, якім кіруе смерць або ў выглядзе чаргавання жывых прадстаўнікоў розных саслоўяў са шкілетамі памерлых. Адсутнасць забарон і канону спрыяла з'яўленню уласных інтэрпрэтацый сюжэту пры яго стварэнні ў розных майстроў. Апошнія пачалі насычаць «Танец смерці» ўласнымі асаблівымі дэталямі і настроямі. У візуальныя інтэрпрэтацыі прыйшлі настроі засмучэння, надзеі на пакаранне несправядлівасці прыгнечаных і бедных, іх уяўленне аб раўнанні ўсіх саслоўяў перад смерцю. Смерць падаюць як бязлітаснага прайдзісвета, магутную сілу, што прымушвае падпарадкоўвацца грэшнае чалавецтва уласнай музыцы. Шкілеты і мерцвякі ў карагодзе ігралі на музычных інструментах, і самі станавіліся ўдзельнікамі небяспечнага жахлівага танца. Спектаклі-містэрыі падобнага роду атрымалі распаўсюджанне ў сярэднявечнай Францыі. Па здагадках, выводзілі на памост Сем святых пакутнікаў Макавеяў(руск.) бел., іх маці і настаўніка Элеазара. Часова дзейства трымала назву «Макавеяў танец». Магчымым з'яўленнем такой назвы магло быць таксама свята ў памяць пераносу мошчаў Макавеяў з Італіі ў нямецкі Кёльн у 1164 годзе. Захаваныя звесткі аб існаванні «Макавеева танца» на сценах могілак Нявінных(руск.) бел. у Парыжы ад 1380 года. Фігуры сценапісу на могілках мелі вершаванае павучальнае суправаджэнне.

Акрамя сценапісаў, сюжэт перанеслі ў мініяцюры, у храмавую скульптуру. Апошнія ўзоры паўплывалі на стварэнне разьбяных рэльефаў на дрэве і на стварэнне французскіх сярэднявечных дываноў.

Ножны для нажа з дэкорам «Танец смерці»

Бытаванне сюжэта ў Брытаніі[правіць | правіць зыходнік]

У Парыжы існавалі манастырскія могілкі Нявінназабітых немаўлят. Гісторыя кажа, нібыта там былі захаваны рэліквіі нявінна забітых па загадзе цара Ірада немаўлят з горада Віфліема. Моцы Нявінназабітых немаўлят былі тады ў валоданні французскага караля Людовіка IX. Ён і перадаў іх парыжскаму манастыру, дзе были могілкі.

Фрэскі на могілках Нявінназабітых немаўлят у Парыжы былі крыніцай для з'яўлення тэмы ў мастацтве Брытаніі. Падчас захопу Парыжа салдатамі-англічанамі туды прыбылі і манахі. Манах Джон Лідгейт(англ.) бел. скапіяваў фрэскі з могілкавага мура і перавёз іх у Лондан. Каля 1440 года «Танец смерці» быў створаны на сценах могілак манастыра св. Паўла, а таксама на сценах нейкай царквы ў горадзе Стратфард(руск.) бел.. Захаваныя звесткі аб дыване з сюжэтам «Танец смерці», які таксама захоўваўся ў Таўэры.