Таніна Піцула
| Таніна Піцула | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| харв.: Tonino Picula | |||||||
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Стэпан Месіч | ||||||
| Кіраўнік урада | Івіца Рачан | ||||||
| Папярэднік | Матэ Граніч | ||||||
| Пераемнік | Міямір Жужул | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 жніўня 1961[1] (64 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Сайт | toninopicula.com | ||||||
Таніна Піцула (харв.: Tonino Picula, 31 жніўня 1961, Малі-Лошынь, СР Харватыя, СФРЮ) — харвацкі палітычны дзеяч левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі (СДП), міністр замежных спраў Рэспублікі Харватыі з 2000 па 2003 гады.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Маладыя гады
[правіць | правіць зыходнік]Піцула атрымаў пачатковую і сярэднюю адукацыю ў Шыбеніку. Скончыў факультэт гуманітарных і грамадскіх навук (філасофскі факультэт) па кірунку сацыялогія ва ўніверсітэце Заграба. Быў шматгадовым членам СДП, займаў пасаду сакратара міжнародных адносін партыі з 1993 па 2000 гады. Быў удзельнікам Вайны ў Харватыі. Таксама ўзначальваў аддзяленне Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Веліка-Горыцы з 1997 па 2000. Быў дэпутатам харвацкага парламента на працягу некалькіх скліканняў.
Міністр замежных спраў
[правіць | правіць зыходнік]Пасля парламенцкіх выбараў 2000 года, на якіх у складзе шырокай кааліцыі перамагла СДП пад кіраўніцтвам Івіцы Рачан, быў прызначаны міністрам замежных спраў да канца тэрміна паўнамоцтваў адпаведнага ўрада ў 2003.
Падчас яго знаходжання на пасадзе Харватыя стала кандыдатам на ўступленне ў НАТА і ЕС.
Познія гады
[правіць | правіць зыходнік]Падчас мясцовых выбараў у 2005 быў абраны мэрам Веліка-Горыцы. Пасля таго, як у сярэдзіне 2007 памёр ад раку Івіца Рачан, Піцула ўключыўся ў выбарчую гонку за права стаць яго пераемнікам на пасадзе старшыні партыі, але прайграў у першым туры выбараў Зорану Міланавічу і Жэльцы Антунавіч. З’яўляецца членам праўлення Асацыяцыі супраць гвалту над дзецьмі ў сем’ях у Веліка-Горыцы.
Зноскі
- ↑ Tonino Picula // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Таніна Піцула на сайце Яндэкс. Навіны
- Біяграфія на Javno.com Архівавана 3 жніўня 2007. (харв.)
