Тара (упакоўка)
Та́ра[1] (італ.: tara ад араб. тарха — тое, што адкінута) — ёмістасць для ўпакоўвання, захоўвання і абарачэння (транспарціроўкі) прадукцыі і тавараў. З’яўляецца асноўным элементам упакоўкі. У працэсе абарачэння тара ўдзельнічае як разам з прадукцыяй (таварам), так і без яго.
У залежнасці ад месца выкарыстання тара падзяляецца на:
- транспартную;
- спажывецкую, прызначаную для ўпакоўвання і дастаўкі тавараў спажыўцу;
- вытворчую, прызначаную для перамяшчэнне і захоўванне матэрыялаў, паўфабрыкатаў, прадукцыі на вытворчасці.
Тара бывае цвёрдая (кантэйнеры, бочкі, бідоны, слоікі, скрынкі, бутэлькі і інш.), паўцвёрдая (кошыкі, кардонныя скрынкі) і мяккая (мяшкі). Па характару выкарыстання: разавая і шматабаротная. Шматабаротная тара, як правіла, вяртаецца вытворцу ці пастаўшчыку. У залежнасці ад асаблівасцей канструкцыі тара падзяляецца на неразборную, разборную, складную, камбінаваную, адкрытую, герметычную; у залежнасці ад габарытаў: на буйнагабарытную і дробнагабарытную.
Кошт тары, як правіла, цалкам або часткова ўключаецца ў цану тавара.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Та́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́ра / Фетисова К. С. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 272. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́ра // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: БелЭн, 1977—1984.
- Шеремет, Е. А. Товароведение упаковочных материалов и тары : курс лекций / сост. Е. А. Шеремет, Грошев И. М. — Витебск : УО «ВГТУ», 2021. — 230 с. — ISBN 978-985-481-668-5. (руск.)
- ГОСТ 17527—2014. «Упаковка. Термины и определения» (руск.)