Тарпеда (стадыён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Тарпеда»
Entrance to Tarpeda (Torpedo) stadium in Minsk.jpg
Месцазнаходжанне вул. Катоўскага, 2, Мінск, Беларусь
Пабудаваны 1958
Уладальнік Мінск
Хатняя каманда ФК «Мінск»
Умяшчальнасць 5 200

Тарпеда — стадыён у Мінску, хатняя арэна клуба «Мінск», аднак у хуткім часе клуб мае намер з'ехаць на новую арэну, якая яшчэ будуецца[1]. Умяшчальнасць спартыўнага збудавання складае 5 200 чалавек. Праехаць да стадыёна можна скарыстаўшыся метрапалітэнам, збудаванне знаходзіцца каля станцыі «Аўтазаводскай»[2].

Стадыён быў пабудаваны ў 1958, пасля чаго пачаў прымаць матчы чэмпіянату БССР па футболе, стаўшы хатняй арэнай клуба «Тарпеда». З 1992 года на стадыёне пачалі праводзіцца гульні чэмпіянату Беларусі па футболе. Акрамя таго стадыён выкарыстоўваўся для правядзення міжнародных матчаў жаночай зборнай Беларусі па футболе і юнацкай зборнай краіны. У 2009 годзе на ім праводзіліся фінальныя гульні чэмпіянату Еўропы сярод дзяўчынак да 17 гадоў[2]. У пачатку 2000-х гадоў насупраць адзінай трыбуны былі пабудаваны дадатковыя месцы. Праз нейкі час асноўная трыбуна была зачынена з-за свайго аварыйнага стану.

Пасля ліквідавання ў 2006 годзе «Тарпеда» стадыёнам пачаў карыстацца футбольны клуб «Мінск». Таксама некаторыя хатнія гульні на ім праводзіў клуб «Зорка-БДУ».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]