Тарысвінт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тарысвінт
лац.: Turisindus
Кароль гепідаў
каля 548 — 560
Папярэднік: Гелемунд
Пераемнік: Кунімунд
 
Дзейнасць: кароль
Нараджэнне: VI стагоддзе
Смерць: каля 560
Дзеці: Кунімунд, Тарысмод

Тарысвінт (Турызінд; лац.: Turisindus) — кароль гепідаў, усходнегерманскага гоцкага племя, які кіраваў прыкладна з 548 па 560 год. Ён быў перадапошнім каралём гепідаў; уладу атрымаў, адправіўшы ў выгнанне сына караля Гелемунда, Устрыгота. Каралеўства Тарысвінта, вядомае як Гепідыя, было размешчана ў Цэнтральнай Еўропе. Галоўным горадам быў Сірмій, былая рымская калонія на рацэ Дунай.

     Каралеўства гепідаў     Каралеўства лангабардаў     Візантыйская імперыя     Каралеўства астраготаў     Славяне

Яго кіраванне адзначылася некалькімі войнамі з лангабардамі, які прыбылі ў былую рымскую правінцыю Панонія пад кіраўніцтвам свайго караля Аўдаіна. Тарысвінту таксама прыйшлося сутыкнуцца з варожасцю Візантыйскай імперыі, якая была абражана захопам гепідамі Сірмія і імкнулася паменшыць уладу гепідаў на Панонскай раўніне, якая пакрывае большую частку сучаснай Венгрыі і, часткова, суседніх дзяржаў. Планы Візантыі па скарачэнні ўлады гепідаў былі ажыцёўлены, калі Аўдаін нанёс рашучае паражэнне Тарысвінту ў 551552 гадах. Візантыйскі імператар Юстыніян I угаварыў абодвух каралёў падпісаць мірнае пагадненне, і раўнавага сіл на Панонскай раўніне засталася ранейшай.

Тарысвінт страціў свайго старэйшага сына, Тарысмода, у бітве пры Асфельдзе, дзе прынц быў забіты сынам Аўдаіна, Альбаіном. Прыкладна ў 560 годзе Тарысвінт памёр, пакінуўшы прастол свайму сыну Кунімунду, аднак той быў забіты тым жа Альбаінам праз сем гадоў пасля смерці бацькі. Смерць Кунімунда адзначыла канец каралеўства гепідаў і пачатак заваявання іх тэрыторый лангабардамі, аварамі і іншымі качэўнікамі.