Арыянства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Арыянства — адна з буйнейшых хрысціянскіх плыняў (артадаксальнай царквой разглядаецца як ерась). Узнікла ў IV стагоддзі ва Усходняй Рымскай імперыі. Заснавальнік — александрыйскі прэсвітар Арый (каля 256—336). Паводле яго вучэння, 2-я асоба Тройцы, Хрыстос, не роўны Богу Айцу, ён Сын Божы не па сутнасці, а па ласцы Божай. Арый абвяргаў, што Сын адзінасутны (адзінародны) з Айцом. У веры ў боскасць Хрыста ён бачыў пагрозу двухбожжа. Нікейскі сабор 325 года асудзіў арыянства і пацвердзіў артадаксальны сімвал веры, падкрэсліўшы, што Сын ёсць адзінасутны з Айцом. Арыянства распалася на некалькі кірункаў, працягвала пашырацца на Усходзе пры падтрымцы імператараў. У 381 годзе арыянства зноў асуджана на саборы ў Канстанцінопалі. На арыянаў пачаліся жорсткія ганенні, і да канца IV стагоддзя іх амаль не засталося сярод грэка-рымскага насельніцтва імперыі. Да VI—VII стагоддзяў арыянства затрымалася сярод готаў і іншых тэўтонскіх плямёнаў, якія прынялі хрысціянства ад арыянскіх місіянераў. У XVI стагоддзі ідэі арыянства адрадзіліся ў асяроддзі радыкальных рэфармацыйных плыняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]