Тахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Тахаў
Tachov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Стараста
Ладзіслаў Мацак
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Тахау
Плошча
40,85 км²
Вышыня цэнтра
483 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
12 676 чалавек (2012)
Паштовы індэкс
347 01
Аўтамабільны код
P
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт
www.tachov-mesto.cz
(чэшск.)
Тахаў на карце Чэхіі
Тахаў (Чэхія)
Тахаў

Та́хаў (чэшск.: Tachov [ˈtaxof], был. ням.: Tachau) — горад на захадзе Чэшскай Рэспублікі, у Пльзенскім краі. Размешчаны ў 59 кіламетрах на захад ад Пльзеня. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Тахаў. Насельніцтва — 12 676 чалавек (2012 год)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад імя Татамір (чэшск.: Tatomir), скарочана Тах (Tach).

Першая згадка пра Тахаў датуецца 1115 годам. У 1131 годзе згадваецца пра замак каля вёскі Тахаў. У другой палове XIII стагоддзя, падчас кіравання Пржэмысла Отакара II вакол замка фарміруецца горад Тахау. Каля 1300 года горад быў абнесены крапасной сцяной, якая захаваліся да нашых дзён у досыць добрым стане.

Падчас Гусіцкіх войнаў у сцен горада некалькі разоў адбываліся бітвы каталікоў з іх праціўнікамі. Падчас кіравання сямейства Лосі (Losy) стары замак быў перабудаваны ў палац, якім у XVIIXX стст. валодалі Віндзішгрэцы.

У 1869 годзе ў горадзе жыло 5433 чалавекі, большасць з якіх — немцы. У 1874 годзе была пабудавана чыгунка Тахаў — Плана, якая пазней была падоўжана да Домажліцаў. Да 1930 года насельніцтва Тахава павялічылася на 7 000 чалавек.

У 1938 годзе горад у складзе Судэцкай вобласці быў далучаны да Трэцяга рэйха, у 1945 годзе вызвалены амерыканскімі войскамі. Пасля выдання Дэкрэтаў Бенеша горад і яго наваколля пакінула 20 тысяч судэцкіх немцаў; Тахаў практычна спусцеў. У 1950 годзе ў горадзе жыло 4073 чалавекі, а мяжа 1930 года была перасягнута толькі ў 1960-х гадах.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка колькасці насельніцтва горада:

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 5433 5572 5680 6590 7814 7902 8189
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 4843 5606 8435 11 847 12 833 12 696 13 010

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Тахаўскі палац
  • Тахаўскі палац - помнік культуры Чэхіі. У 1770 годзе ў палац быў знішчаны, а ўжо ў 1784 годзе быў перабудаваны ў замак у стылі класіцызм. У XX стагоддзі, у канцы 70-х гадоў прайшоў капітальны рамонт замка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]