Перайсці да зместу

Непамук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Непамук
Nepomuk
49°29′10″ пн. ш. 13°34′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Край Пльзенскі
Раён Пльзень-поўдзень
Стараста Вацлаў Коварж
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1144 г.
Першая згадка 1177[2]
Плошча 12,78 км²
Вышыня 449 м
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 3815[1] чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовыя індэксы 304 03 — 335 03
Аўтамабільны код P

nepomuk.cz (чэшск.)
Паказаць/схаваць карты
Непамук (Чэхія)
Непамук
Непамук

Не́памук (чэшск.: Nepomuk; ням.: Pomuk) — горад у Пльзенскім краі Чэхіі. Знаходзіцца на рацэ Міхаўка, за 35 км на паўднёвы захад ад сталіцы края, горада Пльзень.

Першая згадка пра вёску Памук датаваная 1144 годам у сувязі з пабудовай непадалёк новага цыстэрцыянскага кляштара. У 1384 годзе Памук зліўся з суседнімі Пржэсаніцамі (чэшск.: Přesanice) і быў перайменаваны ў Непамук. Гэта дазволіла вёсцы ў 1413 годзе атрымаць статус горада. Аднак, у 1420-м годзе кляштар быў спалены, а яго ўладанні перайшлі ў рукі Швамберкаў, тагачасных уладальнікаў зеленагорскай сядзібы. Дзякуючы мудраму кіраванню, Непамук атрымаў шырокія правы варыць піва і праводзіць штогадовы кірмаш. У 1730-м годзе імператар Карл VI павялічыў статус Непамука да горада. З сярэдзіны XIX стагоддзя на працягу ста гадоў Непамук быў раённым судовым цэнтрам.

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]

У Непамуку нарадзіўся каталіцкі святы Ян Непамуцкі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Český statistický úřad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 19 кастрычніка 2014.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6