Перайсці да зместу

Тахіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тахіні
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
егіпецкая кухня[d], грэчаская кухня[d], кіпрская кухня[d], ліванская кухня[d], Levantine cuisine[d], Iraqi cuisine[d], сірыйская кухня[d] і турэцкая кухня[d]
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тахіні, тахіна або тхіна (таксама вядомая як кунжутная паста) — распаўсюджаная на Сярэднім Усходзе густая алеістая паста з молатага кунжутнага зерня, якую дадаюць як неабходны кампанент да многіх страў, напрыклад да фалафелю, да хумусу, акрамя таго, яна служыць асновай для многіх соусаў. У склад тахіны ўваходзіць перамолатае зерне кунжуту (100 %). Пры гатаванні пасту разводзяць вадой да кансістэнцыі вадкай смятаны, дадаюць лімонны сок, соль і часнок. Часта ў тахіні таксама дадаюць аліўкавы алей, молаты кумін, чырвоны перац, пятрушку і выкарыстоўваюць у якасці падліўкі або проста падаюць з пітой або хлебам.

Тахінавая маса выкарыстоўваецца для прыгатавання многіх усходніх ласункаў, напрыклад, халвы.

  • Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3