Халва
Выгляд
Халва́ — цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усходніх прысмакаў.
Вырабляюць вымешваннем гарачай карамелістай масы, узбітай з пенаўтваральнікам (адвар мыльнага кораня ці салодкі), з масай абсмажаных і расцёртых ядзер алейных зерняў ці арэхаў.
У залежнасці ад выкарыстаных алейных зерняў бывае кунжутная, арахісавая, арэхавая, сланечнікавая і інш. Выпускаюць халву з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шакаладам.
Мае вялікую колькасць тлушчу (25—30 %), цукру (25—45 %), бялку (8—10 %) і нізкую вільготнасць. Энергетычная каштоўнасць 100 г халвы — 545 ккал.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).