Таццяна Іванаўна Барысік
Таццяна Іванаўна Барысік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Таццяна Іванаўна Барысік (нар. 18 жніўня 1977, Магілёў) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999). Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў Магілёве[1]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар самвыдатаўскага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фельетоны, нарысы і апавяданні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газетах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.
Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў з’ездзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Я хаджу па могілках, песенькі спяваю…»: (вершы) // «Першацвет» № 11, 2000. — С. 15.
- «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік»: (зборнік вершаў). [— Асіповічы, 2003.]
- «Кропелькі»: (апавяданне) // «ARCHE» № 1, 2004. — С. 171—172.
- «Каханне ў нашым кусце», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». — Мн.: ІП Логвінаў, 2007. — С. 58-64.
- «Жадаю вам», «Пра любоў і „Дружбу“», «Дзень напаўжывога чалавека», «Кропелькі», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Начная чытанка-2» [аўдыёдыск «Радыё Свабода»].
Зноскі
- ↑ Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата…»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата, але апранацца няма куды». Лаўрэатка другой прэміі Гедройца робіць аператарам ачысткі сцёкаў — шчырае інтэрв'ю — nashaniva.by, 15.06.2015, 07:48
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асабістая старонка Таццяны Барысік Архівавана 23 красавіка 2018. на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў