Гліняны Вялес
Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе было заснавана «Таварыства Вольных Літаратараў». На ўстаноўчым сходзе з'явіліся думкі пра свой друкаваны орган, якія стаў часопіс «Калосьсе», выдавецкую ўстанову — «Полацкая ляда»[1].
![]() |
Сярод тых прапаноў, якія прагучалі на нашым устаноўчым сходзе, была прапанова заснаваць сваю літаратурную прэмію. І яна была заснаваная. Я асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. Так як ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, мы не маглі прызнаваць розныя “татэмныя знакі” канфармізму. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасавала ні залатая, ні срэбная, ні крыштальная ўзнагарода… Падумалася: а калі гліняная. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж гэта ўлюблёны матэрыял народных майстроў… Алесь Аркуш Інтэрв'ю выданню «Archе»// «Archе», 24 красавіка 2009 |
![]() |
Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсці сымбаль, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыклапедый, даведнікаў і ў адным з іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасці: пачынаючы ад падземнага свету і заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала» — распавядаў Алесь Аркуш.
Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]
- 1993: Ігар Бабкоў, за зборнік паэзіі «Solus Rex»
- 1994: Людка Сільнова, за зборнік малюнкаў-вершаў «Рысасловы»
- 1995: Алесь Разанаў, за кнігу вершаў «Паляванне ў райскай даліне»
- 1996: Славамір Адамовіч, за зборнік «Каханне пад акупацыяй»
- 1997: Лявон Вашко, за зборнік апавяданняў «Паэты-цары»
- 1998: Уладзімір Арлоў, за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авеню»
- 1999: Мікола Папека, за паэтычны зборнік «Чарнавікі…»
- 2000: Сяргей Астравец, за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы»
- 2001: Віктар Слінко, за зборнік паэзіі «Штольні вясны»
- 2002: Альгерд Бахарэвіч, за «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў»
- 2003: Пятро Васючэнка, за кнігу «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі»
- 2004: Алена Брава, за «Камэнданцкі час для ластавак»
- 2005: Сяргей Дубавец, за кнігу «Вострая Брама»
- 2006: Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці»
- 2007: Алег Мінкін, за кнігу «Пенаты»
- 2008: Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна»
- 2009: Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху»
- 2010: Уладзімір Някляеў, за кнігу вершаў «Кон. Вершы двух стагоддзяў»
- 2011: Аляксандр Лукашук, за кнігу «След матылька. Освальд у Мінску»
- 2012: Сяргей Рублеўскі, за кнігу «Паспець надыхацца»
- 2013: Эдуард Акулін, за кнігу «Святая ноч»
- 2014: Андрэй Федарэнка, за кнігу «Ціша»
- 2015: Франц Сіўко, за кнігу «Плебейскія гульні»
- 2016: Міхась Скобла, за кнігу «Камізэлька для месяца»
- 2017: Ганна Севярынец, за кнігу «Дзень святога Патрыка»
- 2018: Ілля Сін, за кнігу «Libido»
- 2019: Міхал Андрасюк, за раман «Поўня»
Шорт-лісты[правіць | правіць зыходнік]
2001[правіць | правіць зыходнік]
- Віктар Жыбуль «Прыкры крык» (паэзія)
- Алесь Пашкевіч «Пляц волі» (проза)
- Франц Сіўко «Удог» (проза)
- Міхась Скобла «Нашэсьце поўні» (паэзія)
- Віктар Слінко «Штольні вясны» (паэзія)
2002[правіць | правіць зыходнік]
- Зміцер Бартосік «Чорны пісталет» (проза), серыя «Vostraja Brama», выдавецтва “Наша Ніва”, Вільня — Менск
- Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (проза), сэрыя «Schmerzwerk», выдавец Ігар Логвінаў, Менск
- Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман» (паэзія-проза), Беларускае Таварыства “Кніга”, Менск
- Людміла Рублеўская «Старасвецкія міфы горада Б’» (проза), "Бібліятэчка часопіса «Куфэрак Віленшчыны», Маладэчна
- Ілья Сін «Нуль»(проза), сэрыя “Schmerzwerk”, выдавец Ігар Логвінаў, Менск
2005[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Дубавец «Вострая Брама» (эсэістыка)
- Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія» (проза)
- Наталля Кучмель «Імгненні» (паэзія)
- Вінцэсь Мудроў «Ператвораныя ў попел» (эсэістыка)
- Алесь Наварыч «Літоўскі воўк» (проза)
2006[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Андрасюк «Белы конь»
- Сяргей Балахонаў «Імя грушы»
- Зміцер Вішнёў «Фараон у заапарку»
- Андрэй Хадановіч «100 лі100ў на tut.by»
- Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці».
2007[правіць | правіць зыходнік]
- «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча
- «Рыбін горад» Наталкі Бабінай
- «Фрашкі да пляшкі» Севярына Квяткоўскага
- «Пэнаты» Алега Мінкіна
- «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца[2].
2008[правіць | правіць зыходнік]
- Галіна Дубянецкая з паэтычным зборнікам «Анадыямэна»
- Андрэй Хадановіч з кнігай «Бэрлібры»
- Аляксей Талстоў з раманам «Бег»
- Юрый Станкевіч са зборнікам прозы «Мільярд удараў»
- Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна».
2009[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Някляеў кніга «Цэнтр Еўропы»
- Андрэй Федарэнка «Нічые»
- Міхась Скобла «Акно для матылькоў»
- Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»[3]
- Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху».
2010[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Андрасюк. «Вуліца Добрай Надзеі» («Медысонт»)
- Леанід Галубовіч. «Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ» («Літаратура і мастацтва»)
- Уладзімір Някляеў. «Кон: вершы двух стагоддзяў» («Лімарыус»)
- Юрый Станкевіч. «П'яўка» («Галіяфы»)
- Андрэй Хадановіч. «Несымэтрычныя сны». Выдавец Ігар Логвінаў[4]
2011[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс» («Логвінаў»)
- Лявон Вольскі. «Міларусь». («Медысонт»)
- Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі»
- Аляксандр Лукашук. «След матылька. Освальд у Мінску» («Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода»)
- Ян Максімюк. «Словы ў голым полі» («Логвінаў»)[5]
2012[правіць | правіць зыходнік]
- Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
- Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»);
- Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт);
- Юрый Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»);
- Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»)[6].
2013[правіць | правіць зыходнік]
- Эдуард Акулін «Святая ноч» (Мінск)
- Уладзіслаў Ахроменка «Музы і свінні» (Мінск: «Ковчег»)
- Аляксандр І. Бацкель «Мімікрыя» (Мінск: «Ковчег»)
- Вінцэсь Мудроў «Багун» (Полацк: «Полацкае ляда»)
- Віктар Сазонаў «Паэзія прозы» (Гродна: «Гарадзенская бібліятэка»)[7].
2014[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск: Кнігазбор).
- Аляксандар І. Бацкель «Маёнтак Рыбы» (Мінск: Ковчег).
- Віктар Марціновіч «Мова» (Мінск: Кнігазбор).
- Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз» (Полацк: Полацкія лабірынты).
- Аляксей Палачанскі «Цвік». (Мінск: Галіяфы).
- Сяржук Сыс «Павук» (Мінск: Галіяфы).
- Андрэй Федарэнка «Ціша». (Мінск: Мастацкая літаратура).
2015[правіць | правіць зыходнік]
- Алег Аблажэй “Красамоўнае сэрца” (Мінск: Мастацкая літаратура);
- Сяргей Абламейка “Мой Картаген” (Прага: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода);
- Валянціна Аксак “Дзікая сьліва” (Мінск: “Кнігазбор”);
- Леанід Галубовіч “Поўня” (Мінск: “Кнігазбор”);
- Алесь Пашкевіч “Рух” (Мінск: “Кнігазбор”);
- Франц Сіўко “Плебейскія гульні” (Мінск: “Логвінаў”);
- Аляксей Шэін “Сем камянёў” (Мінск: “Пазітыў-цэнтр”)
2016[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Гапееў «Ноч цмока». (Мінск: «Галіяфы»).
- Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло» (Мінск: «Галіяфы»).
- Альжбэта Кеда «Пра тое, што люблю» (Мінск: «Кнігазбор»).
- Наста Кудасава «Маё невымаўля» (Мінск: «Кнігазбор»).
- Алена Ніякоўская «Там, дзе жыта буяла» (Полацк: «Полацкае ляда»).
- Сяргей Пляскач «Шоў працягваецца» (Мінск: «Галіяфы»).
- Міхась Скобла «Камізэлька для месяца» (Мінск: «Кнігазбор»).
2017[правіць | правіць зыходнік]
- Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы”
- Леанід Дранько-Майсюк “…натуральны, як лінія небасхілу”
- Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа”
- Ганна Севярынец „Дзень святога Патрыка”
- Павел Севярынец “Беларусалім”
- Макс Шчур “Галасы”
- Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”
2018
Зміцер Вішнёў “Калі прыгледзецца – Марс сіні” (Янушкевіч).
Валеры Гапееў “Пазл” (Галіяфы).
Андрэй Горват “Прэм’ера” (Медысонт).
Сяргей Календа “Часам панкі паміраюць” (Логвінаў).
Віктар Марціновіч “Ноч” (Кнігазбор).
Людміла Рублеўская “Пантофля Мнемазіны” (Янушкевіч).
Ільля Сін “Libido” (Кнігазбор).
Галіна Сіўчанка “Зоў Звычаю” (Медысонт).
Уладзімір Сцяпан “Папяровая шапка: хайку” (Кнігазбор).
Юлія Шарова “Вяртанне Ліліт” (Янушкевіч).
2019[правіць | правіць зыходнік]
- Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе»
- Міхал Андрасюк «Поўня»
- Леанід Дранько-Майсюк «...Усе бачылі нястачу віна...»
- Ігар Кулікоў «Храм ракі»
- Анхела Эспіноса Руіс «Колер крылаў»
- Уладзімір Сцяпан «Хвалі»
- Макс Шчур «Кінараман»
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Удзел у конкурсе можа ажыццяўляцца толькі пасля падачы кнігі арганізацыйнаму камітэту
- Лёс прэміі вырашае журы з 12 нейтральных экспертаў
- З 1998 году ўручэнне прэміі адбываецца ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання
- Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы ў жыцці[1]
- Па традыцыі падчас атрымання прэміі лаўрэат абавязкова павінен выступіць з інагурацыйнаю прамоваю[8]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Гліняны Вялес» на litara.net
- «Гліняны Вялес» на сайце «Полацкі букініст» (копія з архіву web.archive.org)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 …да наступнага Глінянага Вялеса// «ARCH», 24 красавіка 2009
- ↑ Бабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса»
- ↑ Сталі вядомы намінанты літпрэміі «Гліняны Вялес»
- ↑ Намінанты «Гліняны Вялес» 2010// «Прайдзісвет», 3 студзеня 2011
- ↑ Намінанты «Гліняны Вялес» 2011// «Прайдзісвет», 13 студзеня 2012
- ↑ «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі http://nashaniva.by/?c=ar&i=105798
- ↑ Абвешчаны шорт-ліст «Глінянага Вялеса» http://nashaniva.by/?c=ar&i=120151
- ↑ Гліняны Вялес// «litaranet»