Таццяна Ігараўна Чардынцава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Чардынцава
Таццяна Ігараўна Чардынцава
Tatyana Cherdyntseva.jpeg
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1989(1989-06-16) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса
Кар’ера 2003 — н. ч.
cherdyntseva.ru

Таццяна Ігараўна Чардынцава (нар. 16 чэрвеня 1989, Мінск) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў музычнай сям’і, бацька — Ігар Валер’евіч Чардынцаў, вядомы беларускі піяніст, харавы дырыжор, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры, маці − Алена Анатольеўна Глебава, артыстка Беларускага дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Займалася ў дзіцячай студыі пры Беларускім нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. У 13 гадоў сыграла сваю першую галоўную ролю Вэндзі ў мюзікле «Пітэр Пэн». Пасля 9-га класа паступіла на акцёрскі факультэт Мінскага каледжа мастацтваў, скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Прымала ўдзел ў спектаклях беларускіх тэатраў. У 2008 годзе стала лаўрэатам беларускага фестывалю «Бярэзінская рампа» за лепшае выкананне жаночай ролі ў дыпломным спектаклі «Дурнічка» паводле Карла Гальдоні.

З 2009 года ў трупе Беларускага тэатра юнага гледача. Пазней служыла ў Беларускім камерным драматычным тэатры і ў «Тэатральным каўчэгу». У 2013 годзе адзначана прэміяй Эрбільскага міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Іраку за выкананне галоўнай ролі ў беларускім спектаклі «Больш чым дождж»[1].

У 2015 годзе вядучая вечаровай дзіцячай праграмы «Калыханка» на беларускім тэлебачанні.

З 2016 года жыве ў Маскве.

Першая роля ў кіно — медсястра ў фільме «Выратаваць або знішчыць», далей грала эпізадычныя ролі ў фільмах «У чаканні кахання» і «Шчасце ёсць». Першая галоўная роля — у кароткаметражцы «Рыскі восені», якая атрымала Гран-пры V Мінскага фестывалю студэнцкага кіно і відэа.

Знялася больш чым у 80 фільмах і серыялах расійскіх, украінскіх і беларускай кінастудый. Асаблівую вядомасць атрымала пасля містычнай меладрамы-серыяла «Вучаніца Месінга» ў галоўнай ролі Вольгі, — увесь яе жыццёвы і творчы шлях ад дзяўчынкі-падлетка да вядомай артысткі. Рэжысёр Уладзімір Нахабцаў доўга выбіраў акрысу на ролю гераіні, — патрэбна была дзяўчына «савецкага тыпу», і знайшоў яе ў Мінску, — «там яшчэ засталіся тыя самыя, савецкія дзяўчынкі, з асаблівым, яшчэ не згубленым менкамі унутраным свячэннем»[2][3][4][5][6].

Мой галоўны прынцып — стараннасць. Я вельмі шмат укладваю ў сваю работу сіл, напружання і часу, таму цаню ўсё, што са мной адбываецца, цаню кожную ролю, няхай і не заўжды галоўную. Кожны момант на экране для мяне мае вялікае значэнне. Гэта не толькі рэалізацыя мары, але яшчэ духоўны і прафесійны рост. А ўсё ў сукупнасці дае добры досвед. Таму ўсім пачаткоўцам рэкамендую прачытаць класікаў: Чэхава, Станіслаўскага, Меерхольда… Увогуле трэба чытаць як мага больш мастацкай літаратуры. Абавязкова цікавіцца і ведаць гісторыю, зносіцца з рознымі цікавымі людзьмі, любіць сваю справу, умець адчуваць і слухаць сваё сэрца… Гэта важна ў прафесіі. І не трэба баяцца дробных няўдач. Калі ты сапраўды правільна імкнешся да мэты, абавязкова яе дасягнеш[7].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2020 Хуткая дапамога-3 (у вытворчасці)
  • 2020 Нічыя зямля (у вытворчасці)
  • 2020 Міленькі ты мой (у вытворчасці)
  • 2020 Без кахання (у вытворчасці)
  • 2020 Агееў (у вытворчасці)
  • 2020 Абуджэнне кахання
  • 2019 Чужая
  • 2019 Тэст на цяжарнасць-2
  • 2019 Зусім чужыя
  • 2018 Лёс абмену не падлягае
  • 2018 Нераскрыты талент-2
  • 2018 Нераскрыты талент-3
  • 2018 Немагчымая жанчына
  • 2018 Маскоўская барзая-2
  • 2018 Дом з чорнымі катамі
  • 2018 Бярозка
  • 2017 Вучаніца Месінга
  • 2017 Сабака Рыжы
  • 2017 Золатце
  • 2017 Экспапрыятар
  • 2017 Падвойная суцэльная-2
  • 2017 Арэна для забойства
  • 2016 Сляды на вадзе
  • 2016 Нераскрыты талент
  • 2016 Мае чужое дзіця
  • 2016 Куба
  • 2016 Выйсці замуж любой цаной
  • 2016 Усе ўзросты кахання
  • 2015 Чорная павуціна
  • 2015 Фамільныя каштоўнасці
  • 2015 Тонкі лёд
  • 2015 Пагоня за мінулым
  • 2015 Печыва з прадказаннем
  • 2015 Непадкупны
  • 2015 На далёкай заставе
  • 2015 Каханне, якога не было
  • 2015 Чырвоная каралева
  • 2015 Код Каіна
  • 2015 Капкан для зоркі
  • 2015 У сузор’і Стральца
  • 2015 Вяртанне Мухтара-10
  • 2015 Найлепшы сябар жыхароў
  • 2014 Шчаслівы шанец
  • 2014 Сляпы разлік
  • 2014 З Восьмым сакавіка, мужчыны!
  • 2014 Прашу паверыць мне на слова
  • 2014 Неверагодныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі
  • 2014 Мой блізкі вораг
  • 2014 Добрае імя
  • 2014 Доктарка
  • 2014 Насуперак усяму
  • 2013 Сын бацькі народаў
  • 2013 Старэйшая сястра
  • 2013 Выратаваць або знішчыць
  • 2013 З каханымі не развітаюцца
  • 2013 Сляды апосталаў
  • 2013 Следчы Пратасаў
  • 2013 Скарабей
  • 2013 Усталяваць асобу
  • 2013 Зваротны адлік
  • 2013 Працэс
  • 2013 Прычал Кахання і Надзеі
  • 2013 Першае кахання
  • 2013 Парфюмерша
  • 2013 Знарок не прыдумаеш
  • 2013 Якія ляцяць па ветры лісце
  • 2013 Гарадскія шпіёны
  • 2013 Усе скарбы свету
  • 2013 Важкае пачуццё
  • 2013 Вангелія
  • 2013 Букет
  • 2013 Ой, ма-ма-чкі!
  • 2012—2013 Белыя ваўкі
  • 2012 Я яго зляпіла
  • 2012 Смерць шпіёнам. Ударная хваля
  • 2012 Сэрца не камень
  • 2012 Паласатае шчасце
  • 2012 Паляванне на гаўляйтара
  • 2012 Зваротная бок месяца
  • 2012 Маці і мачыха
  • 2012 Лялькі
  • 2012 Залатыя нажніцы
  • 2012 Знахарка
  • 2011 Рыскі восені
  • 2011 Сцяжынка ўздоўж ракі
  • 2011 Шчасце ёсць
  • 2011 Сямейны дэтэктыў
  • 2011 Пакупнік
  • 2011 Навігатар

Тэатральныя ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • Люсіль, дачка спадара Журдэна − Ж.-Б. Мальер «Мешчанін у шляхецтве» (рэжысёр-пастаноўшчык В. Варэцкі)
  • Німфа, Механічная дзеўка — Сяргей Кавалёў «Тарас на Парнасе» (рэж. Наталля Башава)
  • Прынцэса — Мікалай Шувалаў (паводле Ш. Перо) «Кот у ботах» (рэж. Бенедыкт Растрыженнікаў)
  • Дзюймовачка — Юры Шчуцкі (па казцы Ханса Крысціяна Андэрсана) «Дзюймовачка» (2009, рэж. Наталля-Разалія Родзіна)
  • Шуся — Таццяна Сівец «Брык і Шуся шукаюць лета» (2010, рэж. Ягор Лёгкін)
  • Падчарка Зося — Юрый Кулік (па матывах казак братоў Грым) «Спадарыня Мяцеліца» (2010, рэж. Юрый Кулік)
  • Поросёнок Джэк — Юрый Шчуцкі «Тры парася» (2010, рэж. Ягор Лёгкін)
  • Люба — Францішак Аляхновіч «Пан міністр» (2011, рэж. Уладзімір Савіцкі)
  • Вераніка — «Вераніка вырашае памерці» Паўла Каэльё (2013, рэж. Наталля Башава)
  • Мадэмуазель Ніа (Ніна Зарэчная) — «Больш чым дождж», А. П. Чэхаў «Чайка» (2013, рэж. Павел Адамчыкаў, пластычны спектакль, «Гран-пры» за найлепшы спектакль Эрбільскага міжнароднага тэатральнага фестывалю, 2013 года)

Зноскі

  1. Творческая семья, ранняя карьера и настоящая любовь. История Татьяны Чердынцевой. Домашний очаг (20 лютага 2020).
  2. Евгения Заболотских. Актриса Татьяна Чердынцева: Мужа нашла, когда стала «ученицей Мессинга». Союзное вече (28 студзеня 2010).
  3. Илья Легостаев. Героиня сериала об ученице Мессинга. Татьяна Чердынцева рассказа о мистических съёмках. Московский комсомолец (30 студзеня 2020).
  4. Ольга Семёнова. Татьяна Чердынцева. МІНСК-НАВІНЫ.
  5. Лолита Пурцеладзе. Татьяна Чердынцева: На съемках «Ученицы Мессинга» пришлось справляться с собой. Собеседник (23 студзеня 2020).
  6. Таццяна Чардынцава. СТВ−сталічнае тэлебачанне (20 верасня 2019).
  7. Юлія Савіцкая. Таццяна Чардынцава: «Працуючы, не думаю, як быць у кадры прыгожай». Звязда (10 лютага 2017).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]