Таццяна Аляксандраўна Краўчанка
Таццяна Аляксандраўна Краўчанка | |
---|---|
Нараджэнне |
13 красавіка 1946 (78 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Таццяна Аляксандраўна Краўчанка (нар. 13 красавіка 1946, Аха, Сахалінская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык. Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 красавіка 1946 года ў г. Аха Сахалінскай вобласці РСФСР.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава, эканаміст.
Працавала лабарантам сярэдняй школы № 10 г. Феадосія (Крым), электрапрыбарыстам-вымяральнікам вайсковай часці 78384 Чырванасцяжнага Чарнаморскага флоту, прыбарыстам цэха № 23 Мінскага завода паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага, надомніцай швейнага ўчастка Мінскага камбіната надомнай працы, інжынерам, старшым інжынерам навукова-даследчай лабараторыі навуковай арганізацыі працы рэспубліканскага праектна-канструктарскага бюро Міністэрства харчовай прамысловасці БССР, эканамістам аддзела эканамічных даследаванняў і навуковай арганізацыі працы, эканамістам групы эканамічных даследаванняў навуковага вытворчага аб’яднання «Белхарчпрамтэхніка» (навуковага вытворчага аб’яднання «Хартэк» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь).
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сацыяльнай палітыцы і правах чалавека. Старшыня Рэспубліканскай грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Была членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана медалямі «Медаль мацярынства» II ступені, «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
Зноскі
- ↑ Кравченко Татьяна Александровна Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.