Медаль Мацярынства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль Мацярынства
I ступені
Motherhood Medal2.JPG
II ступені
Motherhood Medal1.JPG
Арыгінальная назва

Медаль Материнства

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

маці, якія выхавалі 5 і 6 дзяцей

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 29 мм

Дата заснавання

8 ліпеня 1944

Першае ўзнагароджанне

6 снежня 1944[1]

Колькасць узнагароджанняў

каля 13 млн. жанчын

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Ордэн «Матчына слава» III ступені

Малодшая ўзнагарода

няма

Commons-logo.svg Медаль Мацярынства на Вікісховішчы

Меда́ль Мацяры́нства заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 года. Мае дзве ступені. Медаль Мацярынства I і II ступені для ўзнагароджання маці, якія нарадзілі і выхавалі:

  • пяць дзяцей — медалём II ступені;
  • шэсць дзяцей — медалём I ступені.

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалямі Мацярынства I і II ступені было ўзнагароджана каля 13,15 млн жанчын.

Медаль зроблены па праекту мастака Жукава М.Н.[2].

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 29 мм. На аверсе медаля профільная пагрудная выява маці і дзіцяці. У левай верхняй частцы медаля выпуклая зорачка з прамянямі. Па акружнасці медаля вузенькі лаўровы вяночак. У ніжняй частцы медаля стужачка з надпісам на ёй «СССР». Усе малюнкі і надпісы на медалю выпуклыя. На адваротным баку медаля ў цэнтры знаходзіцца выява сярпа і молата, у верхняй частцы па акружнасці размешчаны надпіс «Медаль» і ў ніжняй частцы па акружнасці — «материнства». Медаль I ступені вырабляўся з серабра 925 пробы, сярэбранага ўтрымання ў медале I ступені — 16,60 г. Агульная вага медаля першай ступені без калодкі — 17,453±0,62. Медаль II ступені выкананы з бронзы.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і шэсць дзяцей.

Узнагароджанне медалём Мацярынства ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР указамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік.

Медаль Мацярынства складаецца з двух ступеняў:

  • «Медаль мацярынства» I ступені,
  • «Медаль мацярынства» II ступені.

Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень.

Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца:

  • маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць дзяцей, — медалём II ступені,
  • маці, якія нарадзілі і выхавалі шэсць дзяцей, — медалём I ступені.

Узнагароджанне медалём Мацярынства адпаведнай ступені ажыццяўляецца пры дасягненні апошнім дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці. Пры ўзнагароджанні медалём Мацярынства ўлічваюцца таксама дзеці:

  • усыноўленыя маці ва ўстаноўленым законам парадку;
  • загінуўшыя або прапаўшыя без вестак пры абароне СССР ці пры выкананні іншых абавязкаў ваеннай службы, альбо пры выкананні доўгу грамадзяніна СССР па выратаванні чалавечага жыцця, ахове сацыялістычнай уласнасці і сацыялістычнага правапарадку, а таксама памерлыя ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры названых абставінах, альбо з прычыны працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання.

Узнагароджанне маці, якія маюць шэсць дзяцей, праводзілася толькі адным медалём I ступені.

Медаль Мацярынства I і II ступені носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці ў узнагароджанай іншых ордэнаў і медалёў размяшчаецца побач з імі або ніжэй іх.

Медаль Мацярынства ў выпадку смерці маці разам з пасведчаннем да медаля застаецца ў яе сям'і для захоўвання як памяць.[3]

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Медаль Материнства. Медали и ордена СССР
  2. Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М: Просвещение, 1987. — С. 194.
  3. Положение о медали «Медаль Материнства» (утверждено Указом Президиума Верховного Совета СССР от 18.08.1944 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 90—91. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 69—70.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]