Таццяна Барысаўна Марачкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Таццяна Барысаўна Марачкова
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Нараджэнне 4 красавіка 1966(1966-04-04) (54 гады)

Таццяна Барысаўна Марачкова (нар. 4 красавіка 1966, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (беларуская і руская мова і літаратура), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 6 г. Крычава, інспектарам аддзела адукацыі, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Крычаўскага райвыканкама, дырэктарам СШ № 6 г. Крычава, дырэктарам гімназіі г. Крычава, кіраўніком спраў, першым намеснікам старшыні Крычаўскага райвыканкама, старшынёй Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў.

З’яўлялася дэпутатам Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі