Таццяна Валер’еўна Бялан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Валер’еўна Бялан
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 10 лістапада 1982(1982-11-10) (41 год)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство 39.500 (2000)

Таццяна Валер’еўна Бялан (нар. 10 лістапада 1982, Мінск) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 лістапада 1982 года ў Мінску.

Ва ўзросце 11 гадоў стала майстрам спорту. Першым поспехам Таццяны стала перамога на чэмпіянаце свету ў 1998 годзе ў групавым мнагаборстве. У 1999 годзе Таццяна ў складзе каманды заваявала бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным мнагаборстве і групавых практыкаваннях з абручамі і стужкамі, а таксама сярэбраны медаль у практыкаваннях з 5 мячамі.

На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.

Пасля Алімпійскіх гульняў Таццяна пакінула вялікі спорт, працавала ў танцавальным шоу ў Кітаі да 2008 года, пасля чаго стала трэнерам у школе алімпійскага рэзерву[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі