Ганна Леанідаўна Глазкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Леанідаўна Глазкова
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 28 ліпеня 1981(1981-07-28) (42 гады)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство 39.500 (2000)

Ганна Леанідаўна Глазкова (нар. 29 ліпеня 1981, Салігорск, Мінская вобласць) — беларуская гімнастка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года па мастацкай гімнастыцы ў групавым мнагаборстве, чэмпіёнка свету 1998 года ў групавым мнагаборстве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 29 ліпеня 1981 года ў Салігорску Мінскай вобласці.

Скончыла дзіцяча-юнацкую школу Алімпійскага рэзерву № 1 г. Салігорска. Трэніравалася ў Алы Валянцінаўны Дзімчагола, заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь. Выступала ў 1995 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, дзе ў камандзе з Юліяй Раскінай і Валерыяй Ваткінай заваявала срэбра. Выступала ў зборнай Беларусі на чэмпіянатах свету і Еўропы: у 1998 годзе на чэмпіянаце свету ў Севільі ў складзе зборнай Ганна заваявала адзін залаты і два сярэбраныя медалі, у 1999 годзе — сярэбраны і бронзавы. на чэмпіянаце свету ў Осацы, а таксама два бронзавыя медалі ў групавым мнагаборстве і групе з 5 булавамі на чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце.

На Алімпійскіх гульнях 2000 года каманда Беларусі ў склад якой увайшлі Таццяна Ананька, Таццяна Бялан, Ганна Глазкова, Ірына Ільянкова, Марыя Лазук, Вольга Пужэвіч заваявала сярэбраны медаль у групавым практыкаванні.

На працягу 13 гадоў Ганна займалася мастацкай гімнастыкай, пасля заканчэння кар’еры скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымала другую адукацыю ў Дзяржаўным універсітэце кіравання (Масква) па спецыяльнасці «Менеджмент у гульнявых відах спорту»[1]. З гэтага моманту працуе ў спартыўным менеджменце: мае досвед працы ў валейбольным клубе «Металург-БеЛа», Беларускай федэрацыі барацьбы (спецыяліст па маркетынгу і рэкламе) і футбольным клубе «Дынама Мінск». Вяла перадачу «Планета забавак» на тэлеканале СТБ. Працуе ў агенцтве нерухомасці.

Муж — Алег Васіленка — расійскі футбольны трэнер. Раней сустракалася з беларускім футбалістам Юрыем Жаўновым[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі